Жыццялюб і аптыміст

Вёска Рудня. Падворак Марыі Сцяпанаўны Ерафеевай вызначаецца сярод іншых. Чым? А тым, што тут да эстэтызацыі яго падыходзяць не толькі з пункта зручнасці, а і фарбы пры гэтым маюць не меншае значэнне – яны яркія і разнастайныя. А гэта сведчыць пра адно: чалавек, які пражывае ў такім доме, аптыміст па натуры.
Марыі Сцяпанаўны дома члены камісіі не засталі, але старшыня Кабінагорскага сельвыканкама В. А. Сівухін давёў, што яна шмат год адпрацавала ў мясцовым СВК даяркай, вырасціла трох дзяцей, якія сёння для яе – лепшыя памочнікі і дарадцы. Таму і не тужыць на пенсіі, хаця і пражывае адна. Думаецца, Марыя Сцяпанаўна вартая таго, каб пра яе жыццялюбства ведалі і жыхары раёна.

Добавить комментарий