Калі зроблена сваімі рукамі


Ніхто не аспрэчыць прапісную ісціну: зробленае сваімі рукамі заўсёды і цэніцца па-асабліваму. Гэтак і з суботнікам, які прайшоў у мінулую суботу ў нашым раёне. Ён меў статус абласнога і прымеркаваны быў да свята “Дажынкі-2012”, якое пройдзе ў Горках 21-22 верасня.
Улічваючы той факт, што ў Магілёўскую вобласць на свята хлеба завітаюць госці з розных куткоў Беларусі і яе замежжа, на суботніку ставілася задача — прывесці ў парадак населеныя пункты Магілёўшчыны.
У нашым раёне ў той дзень можна было назіраць такі малюнак: члены працоўных калектываў з рыдлёўкамі, венікамі і неблагой актыўнасцю наводзілі парадак на замацаваных за арганізацыямі тэрыторыях. І хаця гэтая работа ў раёне пастаўлена на рэйкі сістэмнасці, суботнік не быў лішнім, бо прыбірацца нам яшчэ трэба і трэба, пакуль кожны з нас не зразумее элементарнае: за сабой заўсёды трэба прыбіраць.
В. ПРОНІНА.
Фота Ул. РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий