Майстар леса

Другі год як Аляксандр Міхайлавіч Трыфанаў працуе майстрам леса ў Слаўгарадскім лясніцтве.
Нарадзіўся ў Слаўгарадзе. Вучыўся ў другой гарадской. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Горацкай сельгасакадэміі. Мае спецыяльнасць «Інжынер-землеўпарадкавальнік”.
Работа ў лясніцтве, як зазначае Аляксандр Міхайлавіч, яму даспадобы. Тут і калектыў, і ўмовы працы дазваляюць праяўляць свае прафесійныя якасці.
6 леснікоў знаходзяцца пад кантролем майстра леса. А гэта і 6 майстэрскіх участкаў, на якіх ажыццяўляецца кантроль за нарыхтоўкай драўніны, ахова леса, у тым ліку і ад пажараў. Таксама, адзначыў Аляксандр Міхайлавіч, ажыццяўляюць яго памочнікі ўход за ляснымі культурамі.
Увогуле, шэраг абавязкаў у яго даволі вялікі. Ёсць паўнамоцтвы і за вандалізм у лесе прымяняць штрафныя санкцыі. Але перш за ўсё ў лясніцтве імкнуцца знайсці словы, якімі можна парушальніка вярнуць на шлях законапаслухмянасці.
А дома маладога майстра леса чакаюць жонка Эмма, двухгадовы сын Станіслаў і сямілетні сын Ягор.
Вольнага часу не багата, кажа Аляксандр Міхайлавіч. Але калі часіна і знаходзіцца, імкнецца з сям’ёй яе правесці. Бывае, што і з вудай ёсць магчымасць парыбачыць. Неабыякавы ён і да спорту.
Кіраўніцтва лясніцтва высока цэніць спецыяліста, яго жаданне самаразвівацца, расці як прафесіянал. Плануе ён і профільную адукацыю атрымаць.
Тэкст і фота Ул. ВАСІЛЬЕВА

Добавить комментарий