Новый кодекс: урегулированы вопросы

Тое, што шмат праблем узнікае ў насельніцтва па жыллёваму заканадаўству – гэта факт. Як факт і тое, што на ўзроўні кіраўніка краіны 28 жніўня бягучага года падпісаны новы жыллёвы кодэкс. Ён займее сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Але ж каб высветліць асноўныя параметры гэтага даўно чакаемага дакумента, мы папрасілі на размову начальніка жыллёва-камунальнага аддзела райвыканкама Л. М. ШАЙКОВА.
—Леанід Мацвеевіч, цікавым будзе, а калі зараз дзеючы жыллёвы кодэкс быў прыняты?
—У 1999 годзе гэты дакумент быў прыняты і з таго часу ні разу не карэкціраваўся. Праўда, па асобных, жыццёва важных пытаннях прымаліся нарматыўныя прававыя акты кіраўніка дзяржавы. Іх нормы, дарэчы, уключаны і ў новы кодэкс.
—Давайце спынімся на навацыях, якія прынясе кодэкс у жыллёвых адносінах?
—У гэтым дакуменце больш поўна і чотка ўрэгуляваны многія пытанні, у тым ліку атрыманне жылых памяшканняў і высяленне з іх, кіраванне жыллёвым фондам, прыватызацыі і перапланіроўкі жылля, ухілен шэраг недакладнасцяў, якія дазвалялі дваякае тлумачэнне асобных нормаў.
У дакуменце чотка вызначана і такая градацыя як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, вызначаны парадак прыняцця іх на ўлік і дакументы, неабходныя для гэтага.
У кодэксе адлюстраваны пытанні кантроля за станам кватэрнага ўліку грамадзян і зняцця іх з яго.
Узмоцнена абарона правоў уласнікаў, пашыраюцца іхнія паўнамоцтвы па валоданню і карыстанню жыллёвымі памяшканнямі.
Ёсць змены і ў прадастаўленні права валодання і карыстання жыллём мужу (жонцы), бацькам і дзецям. Усё гэта будзе ажыццяўляцца ўласнікам самастойна без атрымання згоды кагосьці і г.д.
—Цікава, ці закранулі змены ў аплаце за камунальныя паслугі?
—Так. Удакладняецца структура платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Прадугледжваецца выдзяленне з аплаты за тэхабслугоўванне ў асобны плацёж за бягучы рамонт. Гэтаксама арганізацыям, якія прадастаўляюць камунальныя паслугі, павінны будуць указваць у плацёжках тарыфаў, аб’ёмаў і пераліку паслуг, якія аказаны па шматкватэрнаму дому.
І яшчэ: новы кодэкс дазволіць актывізаваць банкі па выдачы насельніцтву іпатэчных крэдытаў. Увогуле, каб пазнаёміцца з усімі навацыямі, недастаткова аднаго матэрыяла. Па меры ўступлення ў жыццё дакумента будзем яшчэ не раз знаёміць чытачоў з гэтым кодэксам. Так што сачыце за матэрыяламі, змешчанымі ў тэматычнай старонцы “ЖКХ”.
—Дзякуй, Леанід Мацвеевіч, за тлумачэнні. Упэўнена, яны многіх зацікавілі, бо зараз шмат спрэчных жыццёвых момантаў абыйдзены ў заканадаўчым аспекце. Нарэшце, як кажуць, кропкі над “і” будуць расстаўлены. Чакаць часу, калі дакумент уступіць у сілу, няшмат. Болей чакалі…
Правяла В. ПРОНІНА

Добавить комментарий