Другое месца ў вобласці

Штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс па добраўпарадкаванню і эстэтызацыі населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон і г.д.
Вось і чарговая прыемная навіна завітала ў наш раён: слаўгарадскі УКП “Жылкамгас” заняў другое месца ў першым этапе рэспубліканскага конкурса на лепшае абустройства і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў. Прадпрыемства ўзнагароджана Дыпломам другой ступені. Што датычыцца вынікаў конкурсу, то яны сталі магчымымі дзякуючы комплексу мерапрыемстваў, якія былі распрацаваны ў райвыканкаме па наданню водным аб’ектам і месцам масавага адпачынку прывабнага выгляду, за якім стаяць камфорт і здаровыя эмоцыі адпачываючых. У выкананні гэтых мерапрыемстваў былі задзейнічаны не толькі камунальнікі, а і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі. Дадзены конкурс праходзіць пад патранатам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
В. ПРОНІНА

Добавить комментарий