“Лепшы ветэранскі падворак”

Гэтую жанчыну, Хлускову Тамару Ягораўну, язык не паварочваецца назваць пенсіянеркай. Маладая, жвавая, цікаўная, хаця біялагічны гадзіннік “адбіў” год пенсійнага стажу.
Шмат год пражывае без мужа, але дзве дочкі – Алена і Таццяна – найлепшыя памочніцы ў ажыццяўленні яе задум. Яе домік, як той казачны.Фарбы – яркія, кветак – бездань. А яе любімыя ўнукі – Дзяніс і Ангеліна – не толькі натхняюць на жыццёвы аптымізм, а і дапамагаюць на агародзе, у кветніку. Для іх тут таксама шмат розных прылад, на якіх яны бавяць час пасля садка.
Тамара Ягораўна вялікі аптыміст. І гэтая рыса характара яскрава ўвасабляецца ва ўсіх справах, якімі яна займаецца па гаспадарцы. На “сотках” (не малых!) расце ўсё, што патрэбна сям’і. А клубніцы – найбуйнейшыя і найсмачнейшыя. Яна не лічыць залішнім падзяліцца насеннем, расадай з сябрамі. Увогуле, Тамара Ягораўна пацвярджае прапісную ісціну – дамастрой у межах разумнага — толькі на карысць сям’і. Бо калі працуюць усе, то і плён гэтай працы затым істотным чынам відавочны на стале.
Вось такая імпэтлівая жанчына пражывае па вуліцы Суворава,89 г. Слаўгарада, будуючы сваё жыццё праз пастаянны клопат пра сваіх блізкіх.

Добавить комментарий