Сезон палявання пачынаецца ў трэцюю суботу верасня і прадоўжыцца да другой нядзелі снежня

Як падкрэслілі ў міністэрстве, паляванне дазволена толькі ў светлы час сутак. Што датычыцца спосабаў палявання, то гэта можа быць ружэйны спосаб з засады, з падыходу, з прынаджваннем, а таксама з пад’езду з маламерных суднаў. Пры гэтым зброя павінна быць гладкаствольная паляўнічая з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр’еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі) і маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.
Другі дазволены для палявання спосаб — без зброі з выкарыстаннем лоўчых птушак.
Па 30 верасня ў Беларусі прадаўжаецца паляванне на высакароднага аленя і лася. Паляванне на прадстаўнікоў гэтых відаў дазволена з 18.00 да 9.00. Паляваць можна толькі на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Пры гэтым дазволены толькі ружэйны спосаб з засады, з прынаджваннем. Зброя, якую могуць выкарыстоўваць паляўнічыя, — наразная паляўнічая з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тыс. Дж і гладкаствольная з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў.
БелТА.

Добавить комментарий