Сустрэчы з насельніцтвам

На бягучым тыдні ў раёне прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах з кіраўніцтвам раёна, начальнікамі, галоўнымі спецыялістамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, падчас якіх былі абмеркаваны наступныя надзённыя тэмы:
1. Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці, раёна.
2. Забеспячэнне пажарнай бяспекі ў жылым сектары.
Ад абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы наш раён наведаў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Магілёўскага аблвыканкама А. Ц. Крыкуноў. Аляксандр Цімафеевіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі, дзе вёў размову па тэмах дня інфармавання, адказваў на пытанні.
В. ПРОНІНА

Добавить комментарий