… і сродак камунікацыі


Традыцыйнымі сталі восеньскія кірмашы. Людзі маюць магчымасць назапасіцца гароднінай, набыць парсючка, зерне, камбікорм і шмат іншага па свайму жаданню.
У мінулую суботу такі кірмаш сабраў раніцаю ўсіх, хто думае пра доўгую зіму. Бо гаспадаркі раёна прапанавалі даволі шырокі асартымент сельгаспрадукцыі. Была магчымасць нават набыць жывую рыбу.
Работнікі культуры імкнуліся ўзняць настрой песняй, гульнёй. Крыху перашкаджаў туман, але нават ён не паўплываў на тое, каб падворкі вялі абарону свайго імя. Была арганізавана і выстава вырабаў вучняў школ.
Сапраўдным святам з’яўляецца кожны кірмаш. Кірмаш, дарэчы, гэта не толькі гандаль, гэта яшчэ і сродак камунікацый. Які, з развіццём мабільнай сувязі інтэрнета, усё часцей уходзіць на другі план. А жывая гутарка, так бы мовіць “вочы ў вочы”, магчыма ў тым ліку і на кірмашы. Няхай не кожны змог набыць тое, чаго шукаў. Будуць яшчэ кірмашы. Будуць сустрэчы, будзе жыццё.
Тэкст і фота
Ул. ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий