У віхуры музычных рытмаў


Бясспрэчна, для кожнай матулі самы каштоўны падарунак – гэта падарунак ад яе дзяцей. Ён заўсёды кранае матчына сэрца. Ведаючы гэта, у дзіцячай школе мастацтваў да Дня маці падрыхтавалі музычна-літаратурную вечарыну “Самая милая, самая любимая” , на якую былі запрошаны матулі і бабулі выхаванцаў школы.
У фае разгарнулася выстава падзелак, зробленых рукамі выхаванцаў. Прыемна ўразілі дзіцячая фантазія і непасрэднасць, якія адлюстроўвалі экспанаты.
А затым распачалася вечарына, якая закружыла прысутных у віхуры музычных рытмаў. Слёзы радасці і гонару праступілі на вачах матуль і бабуль, калі выступалі выхаванцы і дарылі ім сваю творчасць, адрасавалі шчырыя і цёплыя словы віншаванняў. Натхнення і ўзнёсласці надало прыгожае выкананне музычных твораў ансамбля педагогаў школы.
Гледачы не шкадавалі апладысментаў, бо, сапраўды, на гэтай вечарыне адпачылі душой і ў чарговы раз парадаваліся за сваіх дзяцей і іх поспехі, якія па заканчэнні паднеслі ўсім арыгінальныя віншавальныя паштоўкі, выкананыя сваімі рукамі.
Тэкст і фота
С. БЯЛЯЕВАЙ

Добавить комментарий