Акцэнтуючы ўвагу на праблемных момантах

Чарговае пасяджэнне Свенскага сельвыканкама праходзіла з удзелам прадстаўнікоў раённых структур: А.М. Шаўцовай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама; А.А. Мурачова – начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; І.К. Слаўнікавай – намесніка пракурора раёна. Гэткая прадстаўнічасць тлумачылася тым, што на выканкаме разглядаліся сацыяльна значымыя пытанні гэтага рэгіёна. Наколькі дзейсна арганізавана ідэалагічная і ідэйна-выхаваўчая работа ў СВК “Зімніца” – на гэтую тэму зрабіла аналіз А.М. Шаўцова. Яна адзначыла не толькі станоўчыя зрухі, але і акрэсліла недапрацоўкі, над якімі прадстаіць папрацаваць не толькі ідэолагу кааператыва, а і кіраўніцтву гаспадаркі. Бо толькі ў такім здаровым тандэме магчыма вырашыць адзначаныя ў дакладзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама недапрацоўкі, выяўленыя за 9 месяцаў бягучага года.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян і стане дакументаабарота за 9 месяцаў 2012 года паведаміў членам выканкама ягоны старшыня С.І. Сурмянкоў.
А.А. Мурачоў выступіў па тэме падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона суб’ектаў гаспадарання і прыватнага сектара, акцэнтуючы ўвагу на асацыяльных і шматдзетных сем’ях, якія павінны быць пад кантролем сельвыканкама на прадмет супрацьпажарнай бяспекі ў жылых дамах гэтых сем’яў. Разгледжаны былі і іншыя пытанні з жыцця населенных пунктаў Свенскага сельскага Савета.
Вынікам пасяджэння выканкама сталі прынятыя рашэнні, у якіх адлюстраваны меры па выпраўленню ўскрытых недахопаў.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий