Дэпутаты далі “дабро”…

У аўторак, як і паведамлялася, адбылося нечарговае пасяджэнне 26-й сесіі райсавета дэпутатаў. Кворум быў прадстаўлены не толькі народнымі выбраннікамі, а і адказнымі спецыялістамі райвыканкама. На павестку дня сесіі былі вынесены два пытанні: аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў старшыні райсавета і дэпутата па Гайшынскай выбарчай акрузе №22 Т.П. Кананчук і назначэнні даты перавыбараў дэпутата райсавета па вышэйназванай выбарнай акрузе.
У рабоце сесіі прыняў удзел кіраўнік раёна У.П. Даніленка. Ён жа напачатку выканаў прыемную місію: уручыў дэпутату райсавета П.М. Садоменку Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Матывіроўка, акрэсленая ў грамаце, датычылася плённай шматгадовай працы Пятра Міхайлавіча ў дзяржаўных органах.
Уладзімір Пятровіч зрабіў экскурс у працоўную дзейнасць Пятра Міхайлавіча, адзначаючы пры тым і гады сумеснай працы ў райвыканкаме. Затым намеснік старшыні райсавета дэпутатаў С.У Прачуханаў прадаставіў слова Т.П.Кананчук. Таццяна Пятроўна падзякавала дэпутацкі корпус раёна за падтрымку падчас выбарчай кампаніі ў беларускі парламент, расказала пра свой удзел у першай сесіі Палаты прадстаўнікой Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе былі замацаваны паўнамоцтвы дэпутатаў. Не абышлося і без настальгічных нотак, звязаных з працоўнай дзейнасцю Таццяны Пятроўны ў дзяржорганах.
Кіраўнік раёна павіншаваў Таццяну Пятроўну з выбраннем яе ў беларускі парламент, падзякаваў за плённую працу на карысць Слаўгарадчыны, уручыў ёй букет руж і сувенір.
Затым дэпутаты далі “дабро” на спыненне паўнамоцтваў дэпутатам па Гайшынскай выбарчай акрузе № 22 Т.П. Кананчук і пагадзіліся на дату выбараў дэпутата райсавета па гэтай акрузе на 3 лютага 2013 года.
P.S. У другой палове гэтага ж дня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.П.Кананчук правяла прыём грамадзян, падчас якога 9 чалавек звярнуліся з асабістымі пытаннямі. Як зазначыла Т.П.Кананчук, звароты гэтыя былі рознапланавага характара і патрабуюць вырашэння.
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий