Хлопцы ідуць у войска

30 юнакоў са Слаўгарадчыны ў перыяд з 16 па 29 лістапада пойдуць у войска. Тэрміновую службу – ганаровы абавязак грамадзяніна – хлопцы пройдуць у войсках сіл спецыяльных аперацый, унутраных, пагранічных, інжынерных войсках.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў мінулы аўторак юнакам прызыву-2012 былі ўручаны павесткі. Іх уручылі: ваенны камісар раёна А. А. Чаркашын, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі А. А. Мартынаў і начальнік аддзела моладзі райвыканкама Ю. А. Данянкоў.
У апошні час назіраецца тэндэнцыя павышэння аўтарытэту армейскай службы. Адчувалася гэта і па настрою, з якім прызыўнікі атрымлівалі павесткі.
Кожны з гасцей выказаў свае віншаванні з нагоды такой падзеі.
Чырвонай ніткай у словах віншаванняў гучала ўпэўненасць, што прадстаўнікі слаўгарадскай зямлі выканаюць свой абавязак з гонарам і вернуцца са службы здаровымі і моцнымі абаронцамі сваіх жанчын, сваёй Айчыны.
Тэкст і фота
Ул. РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий