Для больш камфортнага жыцця


Аграгарадок Лапацічы ў бягучым годзе стаў чарговым населеным пунктам раёна, у які «прыйшоў» прыродны газ.
Падзея гэтая не насіла афіцыйнага характара і хутчэй мела фармат добрасуседскай гутаркі, у якой размова ішла аб актуальнасці падзеі, плюсах, якія нясе ў сабе газіфікацыя.
Старшыня райвыканкама У. П. Даніленка разам з дырэктарам райгаза В. М. Кананчуком прысутнічалі пры сімвалічнай падачы газа ў домаўладанні жыхароў Лапаціч. Кіраўнік раёна сумесна з кіраўніцтвам сельсавета абмеркавалі надзённыя праблемы вяскоўцаў.
На прыкладзе аднаго са 159 домаўладанняў адбылася падача блакітнага паліва з удзелам кіраўніка раёна. У той жа дзень вяскоўцы, да якіх “прыйшоў” прыродны газ, адчулі перавагу блакітнага паліва.

Добавить комментарий