Дырэктыва №1: наколькі вынікова па ёй працуюць?

Напрыканцы мінулага тыдня прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. Вёў яго кіраўнік раёна У.П. Даніленка. 27 пытанняў з жыцця раёна былі вынесены на павестку дня. Усе яны займелі сваё вырашэнне. Дамінавала па значымасці і, адпаведна, па рэгламенту ўвагі першае з іх – “Аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” у Свенскім сельвыканкаме і працоўных калектывах, размешчаных на тэрыторыі сельвыканкама”.
Напачатку кіраўнік раёна саарыентаваў увагу прысутных на вытрымках з Дырэктывы №1, дзе размова ідзе пра вытворчую і тэхналагічную дысцыпліну, якія “ляжаць” у аснове дабрабыту чалавека. Без першых не можа быць і апошняга.
З аналізам па сітуацыі ў свенскім рэгіёне адносна выканання мерапрыемстваў вышэйназванай Дырэктывы выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.М. Шаўцова.
Як вынікала з даклада, патрабаванні Дырэктывы задзейнічаны на розных накірунках, дзе размова ідзе пра працоўны і выхаваўчы аспекты дзейнасці працуючых у арганізацыях гэтага Савета. І калі, скажам, вытворчая дысцыпліна знаходзіцца больш пад кантролем старшынь гаспадарак, то ў выхаваўчым працэсе задзейнічаны не толькі дзяржструктуры, а і грамадскія фарміраванні. Гэткі сімбіёз спрацоўвае няблага. І таму доказы прагучалі ў дакладзе. Як, прыклад, у 2012 годзе знята з прафілактычнага ўліку 7 сем’яў, адабрана з асацыяльнай сям’і 3 дзяцей, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года было адабрана 9 дзяцей з уладкаваннем іх у сацыяльны прытулак. Мае свой вынік і пастаянна дзеючая акцыя “Сям’я без насілля”, калі пад эгідай РАУС праводзяцца розныя прафілактычныя мерапрыемствы.
Акцэнтавалася ў дакладзе ўвага і на такім важным накірунку Дырэктывы як умацаванне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны. Ва ўсіх працоўных калектывах дзейнічаюць грамадскія фарміраванні, якія разам з праўленнем вядуць барацьбу з парушальнікамі дысцыпліны. І той факт, што за справаздачны перыяд праз гэткі “прэсінг” прайшлі ў СВК “Зімніца” 28 чалавек, а ў “Заранскім” – 118, свінакомплексе – 38, сведчыць пра эфектыўнасць уздзеяння.
Пэўная ўвага ў дакладзе была ўдзелена і мерам бяспекі працы, якія ладзяцца ў сельгасарганізацыях. Гэтая работа займела пазітыўную ацэнку. Як яе пацвярджэнне – не зарэгістравана на вытворчасці за 9 месяцаў бягучага года няшчасных выпадкаў.
Не пазбаўлены быў даклад і крытычнага аспекта. І гэта найперш датычылася работы па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. Факты распіцця гарэлкі на рабочых месцах не маюць адэкватнай рэакцыі з боку адміністрацыі, што паслабляе працоўную дысцыпліну. А за такі факт, калі працаўніку 5 разоў аб’яўлялі вымову за знаходжанне на працоўным месцы “падшафэ” і яго не звольнілі з працы, складана нават расцаніць пазіцыю адміністрацыі СВК “Зімніца”. Выклікала неадэкватную рэакцыю і інфармацыя аб тым, што не праходзяць перадрэйсавы агляд вадзіцелі ў СВК “Заранскі”, “Зімніца” і свінакомплекса. Прычына – як банальная, так і незразумелая – медыкі не атрымоўваюць аплату за гэтую паслугу. І гэта пры тым, што аплата тая з разліку сімвалічных. Выходзіць, дамінуе пры гэтым абыякавасць, за якой стаяць жыцці людзей. Гучалі і іншыя адрасы крытычнага кшталту.
На кожным з іх кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу такім чынам: патрабаваў тлумачэнняў з боку вінаватых за такія ўпушчэнні. Выступілі з такімі: старшыня Свенскага сельвыканкама С.І. Сурмянкоў; старшыні СВК “Зімніца” і “Заранскі” А.М. Пацёмкін і І.І. Мятлікаў. Выказалі сваё бачанне на вырашэнне існуючых у рэгіёне праблем начальнік РАУС М.М. Веразубаў і начальнік РАНС А.А. Мурачоў. Кіраўнік раёна напрыканцы давёў такую выснову: недапрацоўкі аднаго рэгіёна павінны стаць лакмусавай паперкай для іншых суб’ектаў гаспадарання, з тым каб прааналізаваць і адкарэкціраваць дзеянні па выкананню патрабаванняў Дырэктывы №1 у рэчышчы сваіх напрацовак і ўпушчэнняў.
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий