“…помніць сваё мінулае!”


69 год мінула з той пары як наш раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкай навалы. Некалькі пакаленняў слаўгарадчан ужо нарадзілася на вольнай непакоранай зямлі. І ўсё гэта дзякуючы подзвігу савецкага салдата, жыхароў, якія жылі на акупіраванай зямлі і ўсімі сіламі дапамагалі фронту.
Мы не можам, не маем права забываць пра тых людзей, якія цаной сваіх жыццяў далі нам магчымасць жыць, вучыцца, кахаць, працаваць на вольнай зямлі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы на гэтым тыдні адбылося перапахаванне воінаў Вялікай Айчыннай, астанкі якіх былі знойдзены пошукавым атрадам.
Каля помніка загінуўшым салдатам, што ля вёскі Чырвоная Слабада, пад стрэлы ганаровай варты яны былі перапахаваны .
Намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская звярнулася да моладзі з прамовай, што подзвіг салдата будзе заўсёды ў памяці многіх пакаленняў.
П. І. Старавойтаў, ветэран Вялікай Айчыннай, таксама меў слова. Ён нагадаў пра падзеі, якія 69 гадоў таму адбываліся на гэтым месцы. Выбухі бомб, авіяцыйны роў матораў, кроў і дым шчодра аздаблялі прыгожыя краявіды нашага мястэчка. І вось сёння, калі неба чыстае, зямля вольная, а народ жыве ў мірным суіснаванні, мы павінны берагчы гэты здабытак. Але і не забываць сваю гісторыю. “Бо хто не ведае свайго мінулага – не мае будучага”,— адзначыў ветэран.
Шмат гучала слоў падзякі воінам той вайны. Кожнае з іх было напоўнена шчырасцю і ўдзячнасцю.
Тэкст і фота
Ул. РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий