Наш цэнтр – у ліку пераможцаў

У мінулую сераду ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшло мерапрыемства, якое праводзіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і іншых А. М. Шаўцова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама. У сустрэчы прыняў удзел старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і іншых М. А. Загорскі. Мікалай Анатольевіч паведаміў, што па выніках абласнога конкурса на лепшы калектыўны дагавор, які праводзіўся сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама, Слаўгарадскі раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва названы лепшым сярод цэнтраў вобласці. Дырэктару цэнтра М. Э. Езерскай М. А. Загорскі ўручыў Дыплом пераможцы і мікрахвалевую печку, падзякаваў за работу калектыў.
Зала апладысментамі прывітала поспех раённага цэнтра, які адзначаны і на абласным узроўні.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий