сельсоветы

Як нас абслугоўваюць?
На гэтую тэму вялі размову ў Васькавіцкім сельвыканкаме. Пра гэта ў сваім дакладзе паведаміла старшыня сельвыканкама А. В. Плехава. Як яна зазначыла, сфера паслуг, прадстаўленая гандлем і бытавымі паслугамі, на тэрыторыі сельскага Савета функцыянуе згодна патрабаванняў спажыўцоў праз 6 гандлёвых аб’ектаў райпа, а таксама аўтамагазінам маланаселеных вёсак Прыволле і Ганчароўка. За 10 месяцаў тавараабарот гандлёвых кропак па гэтаму Савету склаў 5,5 мільярда рублёў і ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 90 працэнтаў. У Савеце функцыянуе 2 закусачных у аграгарадках Папоўка і Ржаўка-1, 2 школьныя сталоўкі. Закусачная Папоўкі з’яўляецца аб’ектам прыдарожнага сэрвіса, таму да яе, як прагучала, асобная ўвага. І яна прадугледжвае, каб там быў плацёжны тэрмінал, наяўнасць душавой, неабходна таксама разнастаіць пералік прадастаўляемых паслуг. Напрыклад, камплектаванне абедаў у дарогу. У дакладзе прагучала: нараканняў на работу сферы абслугоўвання ад насельніцтва не паступала.
У пасяджэнні прымала ўдзел галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Раманава. Яна таксама выказала свае адносіны да адзначаных недапрацовак у сферы абслугоўвання.
Спорт: база ёсць.
А жаданне?
Члены Гіжэнкаўскага сельвыканкама разгледзелі, наколькі эфектыўна праводзіцца ў працоўных калектывах фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Аналіз работы зрабіў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма райвыканкама С. Н. Кудлаеў. База для заняткаў спортам у сельскім Савеце неблагая. Усе спартыўныя залы школ, спартыўныя пляцоўкі прадастаўлены для насельніцтва. І яны не пустуюць. Розныя спаборніцтвы, турніры, дні здароўя і іншыя масавыя спартыўныя мерапрыемствы праходзяць з рэгулярным пастаянствам. Спартакіяда сярод працоўных калектываў вызначае пераможцу, які адстойвае гонар рэгіёна на раённым узроўні. Школьныя калектывы гэтаксама жывуць насычаным спартыўным жыццём, што ў выніку дазваляе ім вылучаць каманды на раён і вобласць. І пры тым – вынікова. Але, як прагучала, крыху менш чым трэцяя частка насельніцтва сельскага Савета праяўляе цікаўнасць да фізкультуры і спорта. А гэтага недастаткова, каб весці размову пра актыўную прапаганду здаровага ладу жыцця. І ў прынятым па гэтаму пытанню рашэнні распрацаван комплекс мер, якія дазволяць прыцягнуць да заняткаў фізкультурай большую колькасць насельніцтва.
Як жывеш, ветэран?
Гэтая тэма, акрэсленая павесткай дня наступным чынам – аб ходзе выканання мерапрыемстваў па сацпадтрымцы ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад вайны, пажылых грамадзян і інвалідаў, якія пражываюць на тэрыторыі Лапаціцкага сельскага Савета, – была ў цэнтры ўвагі членаў сельвыканкама. З інфармацыяй выступіла дырэктар раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва М. Э. Езерская. У гэтым рэгіёне пражывае 447 пенсіянераў, у тым ліку 8 — ветэранаў вайны, 2 — вязні фашысцкіх канцлагераў, 61 – інвалід першай і другой груп, 28 адзінокіх і 209 адзінока пражываючых грамадзян, якім больш за 60 год. Рабочая група, створаная пры сельвыканкаме, сістэматычна праводзіць абследванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання пажылых людзей, з тым каб аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. У Савеце такіх 19 чалавек. І ўсе яны былі атулены ўвагай. Як, напрыклад, з фонда сацабароны насельніцтва (14 чалавек на суму 3,5 мільёна рублёў), так і праз адрасную дапамогу (6 чалавек на суму 6,2 мільёна рублёў), ветэранам вайны выплацілі кампенсацыю за нявыкарыстаныя санаторна-курортныя пуцёўкі (2,8 мільёна рублёў), мясцовыя сельгаскааператывы аказвалі дапамогу праз грашовую падтрымку, натураплату і г.д.
У рашэнні сельвыканкама, прынятым па гэтаму пытанню, запісан і такі пункт: працягваць дзейснасць рабочых груп з мэтай выяўлення адрасоў дапамогі і ў аператыўным плане знімаць праблемы ветэранаў вайны і працы.
Дэмаграфія займела аналіз
У Кабінагорскім сельвыканкаме ішла размова аб выкананні раённай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады. Пра тое, якім чынам мерапрыемствам гэтай праграмы надаецца ўвага і ўвасабленне іх у жыццё распавяла членам і прысутным на выканкаме начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. М. Шаўцова.
Як зазначыла Алена Міхайлаўна, пад прызмай увагі сельвыканкама знаходзяцца праблемныя сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці і іхняя бяспека знаходзіцца пад пагрозай. Туды накіроўваецца не толькі выхаваўчы дэсант са спецыялістаў розных структур, а ў такія сем’і ўстанаўліваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, рамантуецца электраправодка. Да ведама, на тэрыторыі гэтага Савета пражывае 21 мнагадзетная сям’я, дзе выхоўваюцца 71 непаўнагадовых.
Прагучаў і такі трывожны сігнал: нараджальнасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 5 чалавек; 13 дзяцей з 5 сем’яў пражывалі ў асацыяльных умовах. Гэтаксама і са шлюбамі назіраецца зніжэнне, што выклікае трывогу. Але была і станоўчая інфармацыя: на тры чалавекі менш памерла за бягучы год у параўнанні з мінулагоднім перыядам. Як прагучала ў выступленні старшыні сельвыканкама В. А. Сівухіна, дэмаграфічная бяспека – задача дзяржаўнай важнасці, а ход выканання мерапрыемстваў раённай праграмы па дэмаграфічнай бяспецы з’яўляецца свайго роду лакмусавай паперкай на прадметнасць рашэння яе задач. І выканкаму яшчэ ёсць над чым працаваць у гэтым плане.
Падрыхтавала В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий