Ёсць над чым задумацца…

Другі месяц восені – кастрычнік – для раёна ў дэмаграфічным аспекце не парадаваў. Чаму? Прачытаўшы да канца інфармацыю, зразумееце. Па нараджальнасці месяц не выключэнне, больш заканамернасць – 12 немаўлятак з’явіліся на свет і сталі гараджанамі, з іх толькі 3 – вяскоўцамі. З 12 нованароджаных – 5 хлопчыкаў. Імёны, якімі бацькі назвалі сваіх крывіначак, пазбаўлены нейкай вычурнасці, ад таго і ляглі, як кажуць, на сэрца з цеплынёй – Алена, Сафія, Ангеліна, Наталля, Паліна, Іван, Сяргей, Аляксандр, Ягор.
Віншуем сем’і, куды бусел “прынёс” такі цудоўны падарунак, жадаем моцнага здароўя немаўляткам і матулям, а бацькам апроч таго яшчэ быць сапраўдным мужчынам, здольным сваю сям’ю абараніць на фізічны і фінансавы моц.
Адносна шлюбаў, то іх зарэгістравалі 10 маладых пар, з іх толькі тры сям’і ўтварыліся на вёсцы. А калі помніце, верасень у гэтым плане быў у колькасным вымаўленні менш значным – 8 пар стварылі сем’і. Рост нязначны, канешне. Хочацца, каб як мага часцей гучаў марш Мендэльсона і, адпаведна, нараджаліся ў сем’ях дзеці. Бо гэта шчасце, калі ўсё ідзе ладком. Зычым маладым сем’ям захаваць гэткія пачуцці як мага даўжэй, але галоўней – праз павагу адзін да аднаго будаваць сумеснае жыццё.
Кастрычнік па смяротнасці стаў сапраўдным шокам бягучага года, бо 27 нашых землякоў пакінулі гэты свет. Гэта вельмі шмат, ад таго і скруха прыйшла ў большую колькасць сем’яў. На вёсцы хавалі 15 чалавек, у горадзе, адпаведна, 12 чалавек сталі нябожчыкамі.
Нам не дадзена змяніць гэтую статыстыку, а вось задумацца над тым, наколькі жыццём трэба даражыць і весці здаровы лад жыцця – гэта магчыма кожнаму і прытым сёння, бо заўтра можа быць ужо позна.
Выказваем спачуванні сем’ям, дзе назаўсёды развіталіся са сваімі блізкімі. Трымайцеся і маліцеся, бо гэтым крыху супакоіце свае сэрцы.
Вось такім быў кастрычнік у дэмаграфічным аспекце.Жадаем вам, паважаныя, каб вы часцей усміхаліся з нагоды народзінаў і вяселляў і менш мелі скрушных дзён у сваім жыцці.
Н. СВІРЫДЗЕНКА,
в.а. начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама.
Апрацавала В. ПРОНІНА.
Фота Ул. РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий