У ГОНАР СВЯТОГА ГЕОРГІЯ

Зімовы “Юр”еў дзень” на Слаўгарадчыне
9 снежня (па старым стылі – 26 лістапада) праваслаўны месяцаслоў адзначае свята ў гонар вялікамучаніка Георгія Пераможцы. Устанаўленне яго адносіцца да сярэдзіны XI стагоддзя. Царкоўную ўрачыстасць замацаваў народны каляндар пад назваю “Юр”евага дня”. З цягам часу святкаванне дапоўнілася новымі фактамі і гістарычнымі імёнамі, якія таксама маюць дачыненне да гісторыі і культуры нашага краю. Таму хочацца нагадаць аб іх слаўгарадцам.
Святы вялікамучанік Георгій (Пераможца, Змеяборац) жыў у канцы трэцяга – пачатку чацвёртага стагоддзя нашай эры. Ён быў сынам багатых і знатных хрысціян. Месцам нараджэння святога адны крыніцы называюць правінцыю Кападакію, іншыя – Палесціну або Ліван. Усе гэтыя мясцовасці знаходзяцца па суседству на Блізкім Усходзе. У тагачаснай Рымскай імперыі перыядычна ўспыхвалі жорсткія ганенні супраць хрысціян, але здараліся часіны адноснага спакою. Тым не менш, бацька святога быў схоплены язычнікамі і пакараны смерцю, бо не адмовіўся ад веры.
Падросшы, Георгій вылучыўся паміж аднагодкаў фізічнай сілаю, прыгажосцю, розумам, смеласцю і разважлівасцю. Ён быў прыняты на вайсковую службу і вельмі хутка даслужыўся да звання “каміта” – камандзіра над тысяччу воінамі. Аб маладым і таленавітым военачальніку даведаўся рымскі імператар Дыяклітыян і наблізіў Георгія да сябе. Георгій быў хрысціянінам, але да пары, пакуль у яго не пыталіся аб веры, маўчаў аб сваіх поглядах. Неўзабаве імператар учыніў жорсткае ганенне супраць Царквы. Былі пакараны смерцю тысячы людзей толькі за тое, што яны хрысціяне. Тады святы Георгій адкрыта, у прысутнасці імператара і вышэйшых саноўнікаў, аб”явіў сябе хрысціянінам і выказаўся ў абарону веры. Георгія пачалі катаваць. Ён з мужнасцю перанёс страшэнныя мучэнні, але не адмовіўся ад пераканняў. Нарэшце, па загаду імператара святы воін быў забіты 23 красавіка 304 года.
Пасля 313 года, калі новы імператар Канстанцін абвясціў свабоду хрысціянскай веры, шанаванне святога Георгія, разам з іншымі мучанікамі, пашырылася. Пазней адзначана некалькі цудоўных з”яўленняў святога. Найбольш вядомы цуд – забойства мучанікам страшэннага змея (цмока), які жыў у возеры каля горада Верыта і пажыраў людзей. Святы Георгій з”явіўся на кані перад цмокам і ў паядынку знішчыў яго. Таму людзі назвалі воіна Пераможцам, або Змеяборцам. Гэты выпадак знайшоў адлюстраванне ў іканаграфіі. Даўней рабіліся металічныя абразкі святога Георгія, якія насілі побач з нацельнымі крыжыкамі. Адзін з такіх старажытных абразкоў знойдзены пры раскопках гарадзішча ў Слаўгарадзе.
З прыняццем хрысціянства Кіеўскай Руссю вядомасць святога Георгія прыйшла да нашых продкаў. Грэчаскае імя ў славянскім вымаўленні змянілася на “Гюргій”, а потым на “Юрый”, “Ягорый”.
Сын вялікага князя Уладзіміра знакаміты князь Яраслаў Мудры пры хрышчэнні атрымаў імя Георгій. Таму ён вырашыў пабудаваць у Кіеве храм у гонар свайго нябеснага заступніка. Прыкладна ў 1051-1054 гадах новая царква была ўзведзена непадалёк ад славутай Кіеўскай Сафіі. З таго часу святкаванне асвячэння Георгіеўскай царквы ў Кіеве (26 лістапада) увайшло ў царкоўны каляндар. Прычым яно вядома не толькі ва ўсходніх славян, але і ў сербаў, балгараў. У лістападзе святкуюць у гонар святога Георгія грузіны, праўда, у іншы дзень.
Дзень смерці мучаніка 23 красавіка (6 мая па сучасным календары) у народзе называюць “вясновым Юр”ем”, а 26 лістапада (9 снежня) – “зімовым (восеньскім) Юр”ем”. Пашырэнню свята спрыяла тое, што многія старажытнарускія князі мелі імёны “Георгій”, напрыклад, бацька святой Еўфрасінні Полацкай або заснавальнік Масквы князь Юрый Далгарукі. Пазней выява святога Георгія на кані замацавана ў якасці герба рускай сталіцы. На Беларусі ў сярэднявеччы заклік да святога Георгія стаў баявым клічам воінаў: “Святы Юрый і Русь!”
І вясновае, і зімовае свята – важныя даты традыцыйнага народнага календара беларусаў. Вясною да дня святога Георгія прымяркоўвалі выган жывёлы на пашу, наймаліся на заробкі, а глыбокай восенню (на пачатку зімы) заканчвалі пэўныя дамоўленасці. Так і казалі, у тым ліку на Слаўгарадчыне: “Наймаюся (дамаўляюся) ад Юр”я да Юр”я (г. зн. ад 6 мая да 9 снежня)”. Вучобу дзяцей хатнія настаўнікі нярэдка вялі “ад Юр”я да Юр”я”. Святкаванне ўвайшло ў народныя прыказкі, прымаўкі, назіранні: “Колькі на зімовага Юр”я снегу, столькі на вясновага – травы”, “Калі на зімовага Юр”я спакойная вада ў калодзежы, то будзе ціхае надвор”е, а калі вада шуміць – чакай буры і завеі”, “Юр”я мосціць, а Мікола (19 снежня) гвоздзіць” (г. зн. спачатку ўстанаўліваецца снежнае покрыва з невялікімі марозцамі, а потым маразы мацнеюць) і іншыя.
У гонар святога Георгія будавалі цэрквы і манастыры не толькі ў гарадах, але і па вёсках. У васямнаццатым стагоддзі Георгіеўская (Юр”еўская) прыходская царква была ў Прапойску. На святога Георгія адзначалі “свечы”, у тым ліку на Слаўгарадчыне. “Юр”еўшчына” вядомая ў розных вёсках нашага раёна. Праўда, “Мікольшчына” (19 снежня) святкавалася шырэй.
З другой паловы XVIII стагоддзя па-асабліваму сустракалі зімовы “Юр”еў дзень” у Магілёве. Справа ў тым, што яго адзначаў як дзень сваіх імянінаў вядомы ўсходнеславянскі асветнік архіепіскап Беларускі Георгій Каніскі (1717-1795). Ім быў пабудаваны і асвячаны Георгіеўскі храм у Пячэрску. Памяць вялікага архіепіскапа і абаронцы Праваслаўя свята ўшаноўвалася магілёўцамі. У 1904 годзе было вырашана аб”яднаць гэтыя даты. І толькі ў 1993 годзе, пасля праслаўлення ў ліку святых архіепіскапа Георгія, у Магілёўскай епархіі ўстаноўлена сумеснае святкаванне двум Георгіям – вялікамучаніку і архіепіскапу. Гэта вельмі сімвалічна. Нягледзячы на розныя перыяды і ўмовы жыцця, абодва паказалі выключную мужнасць у вызнанні праваслаўнай веры.
Свяціцель Георгій Каніскі мае непасрэднае дачыненне да нашага краю. Заступіўшы на магілёўскую кафедру ў час ганенняў ад іншаверцаў (1755 год), ён рашуча абараняў Праваслаўе. Святога ўзрушыла незаконнае адабранне ўніятамі некаторых прапойскіх цэркваў і драўлянага “Пятроўскага” храма з Лясной, пабудаванага рускімі воінамі адразу ж пасля бітвы са шведамі. Архіепіскап пераадолеў цяжкасці і ўбачыў перамогу праўды над крывадушнасцю і ўціскам. Падтрымку свяціцеля адчулі нашы продкі ў Ляцягах, Целяшах, Бахані, Зімніцы, Кульшычах. З благаславення архіепіскапа закончылася будоўля новага храма ў Прапойску ў гонар Нараджэння Багародзіцы, які і зараз упрыгожвае наш горад. Дарэчы, пляменніца свяціцеля – Марыя Раманаўна Каніская – стала жонкаю будучага прапойскага святара Івана Конанавіча Грыгаровіча. У гэтай сям”і ў нашым горадзе нарадзіўся слынны Іван Іванавіч Грыгаровіч.
Яшчэ “Юр”еў дзень” з 1769 года стаў асаблівым для арміі. Паводле ўказу імператрыцы Кацярыны II быў устаноўлены воінскі ордэн святога Георгія Пераможцы (Георгіеўскі крыж). Ён даваўся афіцэрам за выключную мужнасць і пасля ніколі не адбіраўся. У статуце ордэна так і сказана, што ніякія пазнейшыя павароты лёсу чалавека, які атрымаў Георгіеўскі крыж (няміласць і г.д), не могуць прывесці да адабрання ордэна. Ордэн меў чатыры ступені. І за ўсю гісторыю толькі чатыры чалавекі былі поўнымі кавалерамі ордэна – М.Кутузаў, М.Барклай-дэ-Толі, І.Паскевіч, І.Дзібіч. Пазней у Расійскай імперыі з”явіўся салдацкі медаль за мужнасць – таксама Георгіеўскі крыж. Кавалерамі яго былі і ўраджэнцы Прапойшчыны. Пра аднаго з іх, Яўхіма Краснічэнку са Слаўні, расказваецца на старонках раённай кнігі “Памяць”. Вядома, што Георгіеўскія кавалеры жылі ў іншых вёсках раёна (Рабавічы). Здаралася, што і святары атрымоўвалі воінскую ўзнагароду. На пачатку 1917 года залатым крыжам з Георгіеўскай лентай быў адзначаны подзвіг свяшчэнніка Аляксандра Ерафеевіча Саульскага, які вынес з поля бою параненых салдат, нягледзячы на моцны абстрэл немцаў (першая сусветная вайна). Бацька гэтага святара ў маладосці служыў настаяцелем царквы ў нашай вёсцы Рэкта…
Зараз Расійская Федэрацыя аднавіла ордэн святога вялікамучаніка Георгія. Як і да рэвалюцыі, 9 снежня зноў адзначаецца “кавалерскі” дзень воінскай доблесці.
Святкуючы “Юр”еў дзень”, мы аддаём даніну павагі мужнасці ва ўсіх яе праяўленнях. Толькі яна вызначае духоўную моц як стрыжань жыцця асобных людзей і цэлых народаў.
Протаіерэй
Георгій САКАЛОЎ.
Приглашаем на второй этап
Приход Свято-Петро-Павловского храма-памятника д. Лесная Славгородского района (Могилевская епархия Белорусской Православной Церкви) при поддержке и участии органов управления, учреждений, организаций и общественных объединений Могилевской области объявляет второй этап поэтического конкурса «На поле брани у Лесной стоит храм-памятник святой…» («На полі бітвы пры Лясной храм-помнік велічы святой…»).
Первый этап был приурочен к торжествам 100-летия освящения Свято-Петро-Павловского храма-памятника д. Лесная и завершился 15 ноября. Всего в первом этапе приняло участие 12 авторов (из городов Могилева, Славгорода, Гродно, Быховского района). Лауреаты отмечены дипломами, премиями и призами.
Второй этап проводится с 28 ноября 2012 года по 14 февраля 2013 г. Подведение итогов планируется в марте 2013 г.
Участники – все желающие по возрастным группам:а) детская (до 16 лет); б) молодежная (16-29 лет); в) зрелая (от 30 лет).
Цель конкурса: духовно-нравственное и патриотическое воспитание.
Задачи конкурса:
— популяризация Леснянского мемориала как достопримечательности Могилевщины, забота об историко-культурном наследии родной земли;
— сохранение и передача духовного опыта, нравственных норм жизни; преемственность поколений;
— развитие творческих способностей среди детей и молодежи.
Номинации конкурса:
1. «Храм-памятник» (стихи о Леснянском храме-памятнике, его истории и сегодняшнем дне, взгляд в будущее).
2. «Продолжение первой строки» (написать стихотворение в продолжение предлагаемой первой строки:«Здесь, у Лесной, на бранном поле…» («Тут, у Лясной, на ратным полі…»).
Принимаются к рассмотрению поэтические произведения на русском, белорусском языках объемом не более 5-ти страниц формата А4 в рукописном или печатном виде. Тексты, не соответствующие объему, тематике, целям и задачам конкурса, отклоняются.
Участники обязаны указать фамилию, имя, отчество, возраст, место проживания (работы, учебы), контактные телефоны (e-mail). Авторы, выступающие под литературными псевдонимами, могут сохранять их, но должны отметить свою возрастную категорию и обеспечить доступную связь (контактирование) с организаторами конкурса.
Произведения на конкурс принимаются: лично настоятелем прихода протоиереем Георгием Соколовым, письменно на почтовый адрес прихода (213250, ул. Кульши, 2, а/г Лесная, Славгородский район, Могилевская область) или на электронный адрес: Lesnayasb@tut.by с пометкой «на конкурс».
Ход конкурса и его результаты отражаются в областных и районных СМИ.
Лауреаты конкурса будут награждены дипломами, премиями и призами.

ЛЯСНЯНСКІ ХРАМ-ПОМНІК
Шмат народу было пад Лясною пабіта,
Дзе ні ступіш – усё тут крывёю паліта.
Шведы, рускія некалі ў бойку пайшлі
І магільны прытулак на полі знайшлі.
Сёння цяжка сабе нам з табой уявіць,
Колькі іх пад нагамі ў зямельцы ляжыць… —
І як трапіцца мне пабываць у Лясной,
Прыпынюся ля помніка з думкай такой.
Калі ціха ўвайду ў Петра-Паўлаўскі храм,
Перш паклон-шанаванне яму я аддам.
Ля Казанскай іконы галаву нахілю
І ўсім міра ад Бога душою малю,
Каб спакойна было на бацькоўскай зямлі,
Каб у радасці нашыя дзеці жылі,
Каб усім дабрадзейнасць і ласка была, —
Вось такая ад сэрца малітва мая.
Няхай грэе і свеціць нам сонца прамень,
Усміхаецца шчасна няхай кожны дзень,
Па-над храмам прыветна спевы птушак звіняць,
Запрашаюць на службу, каб Вечнасць згадаць.
Л.М. БАРАНАВА,
настаўніца СШ № 1 г. Слаўгарада.
ХРАМ-ПАМЯТНИК
Храм в Лесной похож
на башню,
Очень крепкий, как гранит.
Честь и славу дней
вчерашних
Он заботливо хранит,
Чтобы помнили и знали,
Для потомков берегли
И в молитве поминали
Подвиги родной земли!

Добавить комментарий