«Сагрэем дзіцячыя сэрцы»

Па бласлаўленню епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага владыкі Сафронія Магілёўскае аддзяленне «Беларускі дзіцячы фонд» пры падтрымцы Магілёўскага абласнога і Слаўгарадскага раённага выканаўчых камітэтаў наладзілі дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Марафон распачаўся 30 лістапада 2012 года і працягнецца па 14 студзеня 2013 года. На мэце марафона з’яўляецца аказанне сацыяльнай дапамогі дзецям, якім неабходна дапамога як матэрыяльнага, так і духоўнага кшталту.
Запрашаем прыняць удзел у марафоне. Для гэтага неабходна пералічыць грашовыя сродкі на дабрачынны рахунак Беларускага дзіцячага фонда: № 3015430096019 в ГФ ОАО «БЕЛИНВЕСТБАНК» МФО 153001739 УНН 700038162 ОКПО 05809574 з пазнакай «МАРАФОН». Гарачая лінія марафона — 80222707715.
Рабіць добрыя справы – значыць пакінуць след у сэрцах тых, каму ты працягнуў руку дапамогі, хто няхай нават у сэрцы сваім скажыць дзякуй тым, хто дапамог. Дапаможам нашым дзецям, дапаможам сабе стаць на шлях дабрачыннасці.
Аргкамітэт

Добавить комментарий