Ад даяркі – да загадчыцы фермы

гнедкова, лесная
Людміла Уладзіміраўна ГНЯДКОВА працуе ў СВК “Лясная” больш за 15 год. Да нядаўняга часу рабіла даяркай. У сваёй справе яна стала сапраўдным прафесіяналам, з якога маладым толькі прыклад браць. Ведае дасканала ўвесь тэхналагічны працэс, ад таго і вынікаў добрых дасягае. У мінулым годзе, напрыклад, была лепшай па прафесіі ў сваім сельгаскааператыве. Кіраўніцтва гаспадаркі, ведаючы адказнасць, руплівасць, увішнасць Людмілы Уладзіміраўны, яе ўменне дасягаць выніковасці ў справе, прапанавала ёй стаць загадчыцай малочнатаварнай фермы, што ў в. Рабавічы. Хутка міне паўгода, як Людміла Уладзіміраўна працуе на новай пасадзе. І робіць гэта даволі паспяхова, з пачуццём адказнасці. Аб складанасці і напружанасці яе справы казаць залішне, але вопыт, узаемапоразумення і падтрымка кіраўніцтва гаспадаркі, калег дапамагаюць дасягаць пастаўленых перад калектывам фермы задач. Абслугоўваюць статак у 200 кароў і столькі ж цялят 15 чалавек.
Жыве Людміла Уладзіміраўна ў Рабавічах, выгадавала дваіх дзяцей, якія дапамагаюць у хатніх справах матулі і падтрымліваюць яе ва ўсіх пачынаннях.

Добавить комментарий