Как часто мы говорим «спасибо»?

Один из самых вежливых дней в году приходится на 11 января, когда весь мир отмечает праздник волшебного слова «спасибо». Инициаторами утверждения праздника стали ЮНЕСКО и ООН. Цель события – напомнить жителям планеты о высокой ценности вежливости, хороших манер и умения благодарить окружающих за добрые поступки.
Слово «спасибо», по уверению психологов, действительно является волшебным. Слыша его, человек испытывает эмоции, сходные с теми, которые возникают у детей, когда их ласково гладят по голове. Получив устную благодарность, человек подсознательно настраивается на позитив. И хотя в нашей стране люди становятся более вежливыми, дополнительные уроки хороших манер никогда и никому не помешают. Поэтому 11 января обязательно нужно отметить Всемирный день спасибо и в очередной раз кому-то сказать спасибо.
Мы поинтересовались у прохожих их мнением на этот счет, задав им такие вопросы: знают ли они, что есть такой праздник, и какова их реакция на День вежливости! И вот что из этого вышло.
Е. В. МЕЛЬНИКОВА, главный специалист отдела образования райисполкома:
—До этого не знала, что есть такой день. Интересно, что и к нам пришел такой праздник. Он очень кстати. Жаль, что только один день он проходит. Хотя, помнится, и в ноябре (точно не помню, в какой день) отмечается Всемирный день приветствий. На мой взгляд, сфера обслуживания всё чаще от покупателей стала слышать это волшебное слово. По крайней мере, я свидетелем такой вежливости бываю часто. Относительно уроков вежливости, то я, как педагог, в школьной среде отдала бы пальму первенства сельским школам. Там никто из ребят не пройдет мимо, не поприветствовав даже незнакомого ему человека.
Г. И. ЛАКОВИЧ, работник реабилитационного центра «Искорка надежды»:
—Вот и начинаю разговор с Вами со слова “спасибо”. Спасибо за информацию, что есть такой праздник в мировом сообществе. Хотелось, чтобы и в нашем обществе, где чувства зависти и осуждения доминируют, через такие слова благодарности мы стали добрее и отзывчивее. Что касается моей работы, то для меня, моих коллег слышать эти волшебные слова от родителей наших детей – дело обычное. И очень приятное. Кажется, крылья вырастают от услышанного и хочется ещё больше уделять внимания детям, которые обделены здоровьем, но, кстати, не чувствами доброты и сердечности. Всем желаю почаще говорить спасибо и, уверена, за «бумерангом» дело не станет.
В.В. КУЛЕШОВ, директор Зимницкой средней школы:
—Приятно удивлён, что есть такой день. Он очень необходим нашему обществу. Ибо как-то чаще сталкиваешься с невнимание и грубостью. Хотя, если сделать анализ в сравнительном срезе, общество постепенно изменяется в лучшую сторону. Не в малой степени здесь сказываются поездки за границу. Чего нам не хватает, так это не только слов благодарности, а и улыбок на лицах. Ведь вежливость – это, своего рода, аспирин для крови. Хотелось, чтобы этот праздник стал для нас праздником позитивной перемены в своём поведении. На многое тогда бы мы смотрели глазами позитива.
Г.М. САМАДЗЕЛАВА, загадчыца дзіцячага садка аграгарадка Папоўка:
—Сапраўднае адкрыццё, што ёсць такое свята. Падзялюся са сваімі калегамі адносна такога дня. А ўвогуле, мы штодня вучым сваіх выхаванцаў урокам ветлівасці. І многае маем ад гэтага. Ніводзін з рабят не пакіне абедзенны стол без таго, каб не сказаць дзякуй кухарам за смачна прыгатаваную ежу. Мы, выхавацелі, на сваім прыкладзе імкнёмся даваць урокі ветлівасці. Пры гэтым фарміруем паважлівыя адносіны да старэйшага пакалення. І нашы рабяты добра засвойваюць гэтыя ўрокі. Але, на жаль, не заўсёды сям’я ў гэтай справе з’яўляецца нашым саюзнікам. Вось тут і сутыкаешся з праблемамі выхавання. Цудоўна, што гэткім днём нам напамінаюць пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці – любоў, дабрыню і міласэрнасць.
В. Л. ЯНКОВА, маці пяцімесячнага Максіма, па адукацыі – эканаміст-праграміст:
—Вы задалі мне пытанне, на якое на Вашых вачах адбываецца адказ. Я дзякую раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа за гуманітарную дапамогу, якую мне прывезлі для майго сыночка. А ўвогуле, мы разам з мужам з самых першых дзён жыцця нашага сынулі імкнёмся атуліць яго цеплынёй і пяшчотай. Вядомая справа, пры гэтым не шкадуем прыемных слоў. Не думайце, што наш малюк не рэагуе на гэта. Яшчэ як! Таму і паміж сабой ладзім добразычлівыя стасункі. Ведаем, што падмурак характара і паводзін закладваецца ў сям’і.
А што датычыцца свята ветлівасці, то я вітаю яго. Сама па натуры я чалавек не канфліктны, таму з роспачам назіраю іншым разам малюнкі з жыцця, калі людзі з-за нейкай дробязі лаяцца паміж сабой. Здаецца, можна было б вырашыць пытанне і спакойным тонам. Але ж эмоцыі бяруць верх. Што, канешне, уплывае і на стан здароўя абодвух бакоў.
Наколькі часта ўжываю слова «дзякуй», то адкажу такім чынам: імкнуся не прамінуць, каб падзячыць за штось. І, карыстаючыся выпадкам, скажу шчыры дзякуй бацькам за дапамогу і падтрымку. Вось такім чынам я падзялілася з чытачамі сваімі думкамі.
А. І. МІНЧАНКА, загадчыца Свенскага дзіцячага садка:
—Прыемна ўражана і ў той жа час здзіўлена, што ёсць такое свята. Ветлівасць заўсёды была ў пашане, але не заўсёды яна прапісвалася ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Праўда, трэба заўважыць, што апошнім часам, калі дэфіцыт у крамах знік, мы чуем, іншым разам праўда, дзякуй за пакупку. Прыемна! Але ж, трэба заўважыць, нам яшчэ бракуе ў тым, каб пры любым зручным моманце праяўляць ветлівасць. І гэта не радуе. Больш таго, уплывае на настрой. А, здаецца, чаму б не ўсміхнуцца пры сустрэчы з чалавекам і нават на не зусім добразычлівы позірк адказаць цеплынёй у вачах. Глядзіш, паветра б напаўнялася пазітывам і ні пра які канец света і размовы б не вялося. На памяць пры гэтым прыйшлі словы аднаго святара, які сказаў, што толькі праз зло магчымы канец света. Таму менш трэба зліцца ўсім нам, а больш – радавацца жыццю і часцей дзякаваць за яго Бога.
P. S. Вось такімі былі адказы нашых рэспандэнтаў. Цікава, якому з адказаў вы аддаеце перавагу, ці, так бы мовіць, які з іх бліжэй вам? А мо маеце свой пункт гледжання на гэты дзень? Свае адказы змяшчайце на нашым сайце. Адрас яго змешчаны на апошняй старонцы райгазеты.
Правяла В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий