ВАСІЛІЯ ВЯЛІКАГА

Традыцыя святкавання 14 студзеня ў нашым краі
У шырокім ужыванні за днём 14-га студзеня замацавалася назва “стары Новы год”. Дзіўнае спалучэнне двух, здаецца, несумяшчальных слоў – стары і новы – патлумачыць няцяжка. Гэта пачатак новага году па юліянскім календары (старым стылі), які выведзены з афіцыйнага ўжытку яшчэ ў 1918 годзе. Аднак царкоўная і народная традыцыі не пакідаюць без увагі той каляндар, які “спазняецца” за новым стылем на 13 дзён. А першы дзень, як вядома, заўсёды прыцягвае да сябе пільную ўвагу. Таму сучасныя 14-я чыслы розных месяцаў адзначаюць асабліва. Прыгадаем, напрыклад: 14 сакавіка – Еўдакіі, 14 жніўня – мучанікаў Макавеяў, 14 верасня – Сямёнаў дзень, 14 кастрычніка – Пакроў Божай Маці, 14 лістапада – Кузьмы-Дзям”яна. У ліку такіх значных святкаванняў і 14 студзеня.

Добавить комментарий