Прафілактыка робіць сваю справу

У першых днях бягучага года падводзяцца вынікі года мінулага. Ва ўсіх галінах, па ўсіх накірунках дзейнасці і грамадскіх фарміраванняў. Каардынацыйны савет па барацьбе са злачыннасцю, які функцыянуе пры райвыканкаме, гэтаксама падвёў вынікі работы за мінулы год. З інфармацыяй на пасяджэнні, якое прайшло 4 студзеня, выступіў начальнік РАУС М. М. Веразубаў. Як прагучала, у мінулым годзе праз плённую прафілактычную работу ўсіх зацікаўленых структур давялося дасягнуць неблагіх вынікаў на ніве папярэджання злачынстваў. Пры агульным зніжэнні колькасці злачынстваў і высокім працэнце раскрываемасці іх выступоўца адзначыў і недапрацоўкі. Дамінуюць пры гэтым фактары п’янства і алкагалізма, якія, дарэчы, напрамую ўплываюць на правапарушэнні. Звярнуў увагу галоўны міліцыянер раёна і на такую акалічнасць, як жаноцкі алкагалізм і ягоныя наступствы. Нездаровая тэндэнцыя роста ў гэтым накірунку, калі маці прымусова адпраўляюць на лячэнне, павінна ў бягучым годзе займець больш дзейснае прафілактычнае ўздзеянне на людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У гэтым плане і грамадскія фарміраванні, якія створаны на прадпрыемствах і ў арганізацыях, павінны больш гучна заявіць сваё выхаваўчае слова. Як зазначыў першы намеснік старшыні райвыканкама В. Л. Ануфрыеў, які вёў пасяджэнне, у гэтай рабоце не павінна быць раўнадушных і старонніх назіральнікаў. Бо ўсім нам жыць у тым доме, які пабудуем сваімі рукамі.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий