Віншуючы з 90-годдзем

IMG_1176Пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Ягоравіча ІСАЧАНКУ ў нашай газеце мы не раз пісалі з акцэнтам на баявыя і працоўныя шляхі. І вось чарговая нагода, каб сказаць у адрас гэтага чалавека цёплыя словы. Яны былі выказаны ў дзень ягонага 90-га дня нараджэння, якое Пётр Ягоравіч святкаваў 8 студзеня. Да сябра па ветэранскай арганізацыі ў той дзень наведаліся: старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы А. А. Мартынаў, член прэзідыўма А. Ф. Ерамееў і аўтар гэтых радкоў. Узрушаны, ветэран, здаецца, не ведаў куды пасадзіць дарагіх гасцей.
Словы віншаванняў, пажаданняў, падарунак ад сяброў па арганізацыі і святочны стол, на якім пачэснае месца заняў юбілейны торт. Наконт моцных напояў Пётр Ягоравіч пракаменціраваў такім чынам: “Я не ўжываю моцныя напоі ўвогуле”. Не прамінула задаць пытанне наконт сакрэта даўгалецця. Адказ не здзівіў, бо неаднойчы чула аналагічныя ад людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй – праца, толькі праца дапамагае жыць і змагацца з хваробамі. Пры гэтым зазначыў Пётр Ягоравіч, што калі б не раненне ў нагу, і сёння мог бы працаваць дзесь на вытворчасці. А што датычыцца ўласных “сотак”, там шчыруе вясной і летам як сапраўдны гаспадар. Цёплыя словы выказаў ён і ў адрас сваёй нявесткі Галіны, якая штодня бывае з дапамогай. Як і сын Яўген.
Назаўтра ў дом ветэрана працы завітала кіраўніцтва УКСП “Прысожжа”, каб падзякаваць за колішнюю працу ў гаспадарцы і павіншаваць з цудоўным юбілеем. Цёплыя словы і “канверт” падарылі чалавеку, які дае яскравы прыклад шчырай працы і любові да жыцця. Доўгіх год Вам, паважаны юбіляр!
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий