Традыцыям не змяняюць

IMG_1213

IMG_1221
Не надарылася сабрацца членам клуба на святкаванне Новага года разам. І ўсё таму, што гэта сямейнае свята. Але ж ветэранская сям’я, якая аб’яднана членствам клуба і ў сваіх радах налічвае 62 чалавека, заўсёды святкуе стары Новы год. Вось і 14 студзеня традыцыйнае месца правядзення ветэранскіх мерапрыемстваў было напоўнена святочнасцю. Прыйшлі ўсе, хто змог прыйсці па стану здароўя. У той дзень клуб папоўніўся новымі членамі. Іх было двое. І, як зазначыла старшыня клуба В. А. Свірыдзенка, жанчыны гэтыя вызначаюцца актыўнасцю і ў песенным жанры.
Традыцыйна былі і госці. Ад імя райвыканкама з Новым годам і Калядамі павіншавала членаў клуба намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская. Старшыня клуба зрабіла справаздачу па справах ветэранскіх за мінулы год, акрэсліла планы на бягучы, заклікаўшы сваіх калег разам ладзіць цікавае жыццё ў клубе. Вядучыя – Наталля Гутарава і Яўген Аношка вялі праграму такім чынам, што сумаваць не было калі і каму. Праз розныя віктарыны і гульні, выступленне хора, самадзейных артыстаў раённага цэнтра культуры і творчасці панавала святочная атмасфера.
Былі і казачныя персанажы, якія звычайна задзейнічаны ў навагодніх мерапрыемствах. І хаця, некаму падасца, што дарослай аўдыторыі гэтага навагодняга аспекта можна і пазбегнуць, дык вельмі і вельмі памыляецца. Бо ў кожным з нас найперш жыве дзіцяці, і кожнаму хочацца хаця б вось праз такую магчымасць вярнуцца ў дзяцінства.
Было весела, бо танчылі ад усёй душы, дарылі падарункі сваім сябрам – гэтаксама. Спявалі разам, весяліліся разам, разам дамовіліся на прадмет таго, што пастараюцца да наступнай сустрэчы захаваць запал душы, якім запаліліся ў той навагодні дзень, які святкавалі ў асяродку аднадумцаў.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий