Цягнік «Клопат» — у Свенскім Савеце

IMG_1578

IMG_1588
Склад інфармацыйна-прапагандысцкага цягніка «Клопат» носіць рамкі традыцыйнасці, бо на мэце яго заўсёды стаіць такая задача: праз інфармацыю і аказанне медпаслуг выйсці на духоўны аспект – узняць настрой пасрэднасцю песні і жарта.
На мінулым тыдні члены гэтага «цягніка» наведалі маланаселеныя вёскі Свенскага сельскага Савета. Узначаліла гэткі інфармацыйны «дэсант» начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама А. М. Шаўцова. Наведалі вёскі: Церахоўка (збор каля магазіна), Лебядзёўка (Дом сацпаслуг), Малая Зімніца (дом старасты).
А. М. Шаўцова сваё выступленне пабудавала на тэмах Дня інфармавання, які праходзіў у раёне; супрацоўнік РАНС А. А. Кунцэвіч паведаміў пра пажарную сітуацыю, якая складваецца ў вобласці і раёне, параіў прысутным быць пільнымі ў выкарыстанні пячнога ацяплення і ніякім чынам не дапушчаць яго перагрэва; медсястра Свенскай амбулаторыі Н. І. Свірыдзенка прапаноўвала свае паслугі, давала рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця і харчаванню ў зімовы перыяд. Валанцёры Чырвонага Крыжа ўсім прысутным на сустрэчах раздавалі буклеты, у якіх расказваецца пра гуманныя ідэі гэтай дабрачыннай арганізацыі.
Сказалі сваё слова і самадзейныя артысты з Новаслабодскага сельскага клуба і Свенскага СДК. Як кажуць, па поўнай праграме ўзнялі настрой, дорачы свае песні ўдзячным слухачам.
У складзе группы быў і старшыня сельвыканкама С. І. Сурмянкоў, што дазволіла вяскоўцам пагаварыць з мясцовай уладай пра набалелае.
В.ПРОНІНА

Добавить комментарий