Тэхналогія – стрыжань поспеху

IMG_0716
Маніторынг па ходу зімоўкі ў сельгасарганізацыях пад патранатам кіраўніка раёна У. П. Даніленкі працягваўся і на бягучым тыдні. У прыватнасці праз кантроль за станам малочнай галіны адбылася размова ў СВК «Лясная» і УКСП «Прысожжа». Гэтым гаспадаркам не ўдалося выйсці на 100-працэнтны ўзровень малака за студзень.
І гэтая тэма гучала пры сустрэчы з працоўнымі калектывамі вышэйназваных гаспадарак. Кіраўнік раёна цікавіўся рацыёнам кармлення і ўмовамі ўтрымання жывёлы. На першы погляд, гэтыя параметры вытрымоўваюцца. Але ж не настолькі, каб весці размову пра эфектыўнасць вытворчасці. Ішла размова і пра затраты на вытворчасць сельгаспрадукцыі, яе якасць, што напрамую адбіваецца на даходах. У гэтым плане ў кожнай з гаспадарак маюцца сур’ёзныя рэзервы, ад выкарыстання якіх залежыць эфектыўнасць вытворчасці. Кіраўнік раёна звярнуў увагу працуючых і на такую акалічнасць: у Год беражлівасці, якім з’яўляецца бягучы год, трэба вельмі разумна падыходзіць да расходвання матэрыяльных рэсурсаў, кармоў, ашчадна ставіцца да калектыўнай маёмасці, увогуле зразумець такую прапісную ісціну: эканомія і высокапрадукцыйная праца павінны стаяць на чале ўсіх тэхналагічных аперацый, у якіх заняты працаўнікі сельгаскааператываў.
Як зазначыў У. П. Даніленка, ужо мінуў час угавораў, сёння ад кожнага залежыць, якім будзе ў яго заробак і наколькі ён дазволіць займець гонар ад сваёй працы. Спецыялістам указвалася і на такі аспект працы як самаадукацыя адносна тэхналагічных навацый. Без гэтага складана быць сапраўдным тэхнолагам.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.
IMG_0716

One thought on “Тэхналогія – стрыжань поспеху

  1. В Беларуси принято решение сократить госслужащих на 20-30%.Предлагаю сокращённых чиновников направлять на работу в проблемные СПК(а их больше половины).Их знания и опыт могут пригодиться.А для того,чтобы не сбежали в первый месяц,на законодательном уровне запретить увольняться до тех пор пока СПК не выйдут на самоокупаемость.В случаи если они самовольно оставят место работы,то через суд направлять на принудительные работы в этих хозяйствах с удержанием 20% зарплаты.Так поступили на предприятиях деревообработки.Вот и решение кадрового вопроса на селе.А строить планы,давать указания и нагоняи – это легче всего.Нужно на собственном примере показать как нужно работать.

Добавить комментарий