У пажарныя пайду?!

2013-02-08-154
8 лютага ў Магілёве праходзілі спаборніцтвы па пажарнаму спорту. Першынства вобласці сабрала юнакоў, апантаных марай стаць пажарнымі-выратавальнікамі. Запланаваны быў удзел 24 каманд. На жаль, удзельнікаў падабраць здолелі не ўсе раёны. Тым не менш, адрэналін па спаборніцтвах зашкальваў.
Не буду распавядаць пра кожны від пажарнага спорту, прапанаваны ўдзельнікам першынства. Адзначу толькі, што фізічную падрыхтоўку трэба было прадэманстраваць неблагую.
Нашы юнакі, а гэта: Андрэй Даніленка, Кірыл Храмянкоў, Дзмітрый Агнёў (Свенская СШ); Дзмітрый Масны, Дзяніс Зайцаў (СШ №1); Улад Міронаў, Дзмітрый Касцючэнка і Дзмітрый Сарокін (СШ №2) здолелі праявіць сябе на высокім узроўні. Што ў выніку дазволіла слаўгарадскай камандзе заняць чацвёртае месца.
У асабістым заліку Андрэй Даніленка заняў трэцяе месца ў стомятроўцы з перашкодамі. Да таго ж юнак быў другім сярод усіх удзельнікаў у пад’ёме па штурмавой лесвіцы.
Усе ўдзельнікі былі заахвочаны. Спадзяёмся, што праз спорт да нас у прафесію выратавальнік-пажарны прыйдуць перспектыўныя маладыя людзі.
С. ПАДАЧАНКА,
інспектар па ідэалагічнай рабоце і кадраваму
забеспячэнню РАНС.

Добавить комментарий