Віталіна – цікаўны чалавек

IMG_1655
Апроч таго, што мясцовы фонд «Адраджэнне – АГРА» дапамагае насельніцтву раёна з набыццём сельгасінвентару, жывёлы і іншых гаспадарчых патрэб праз беспрацэнтнае крэдытаванне, фонд да таго ж напрамую працуе ў рамках праекта “Павышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”. Гэтым праектам прадугледжваецца праз розныя мерапрыемствы – як інфармацыйнага, так і практычнага накірунку – давесці да насельніцтва галоўную думку: пражыванне на забруджанай чарнобыльскімі радыёнуклідамі тэрыторыі – не прыгавор даўгалеццю і здароўю.
Прытрымліваючыся прынцыпаў здаровага ладу жыцця і захоўваючы правілы бяспечнай жыццядзейнасці, можна захаваць сваё здароўе і вырасціць здаровых дзяцей.
З шэрагу такіх мерапрыемстваў стаў конкурс «Рэцэпты здаровай ежы», які быў праведзены сярод насельніцтва «чарнобыльскіх» раёнаў. Наш раён на гэтым конкурсе прадставіла Віталіна Сокал, вучаніца Лапаціцкай СШ, якая пражывае ў вёсцы Пацяраеўка. Віталіна стала аўтарам салата «Шчаслівы выпадак». Прапанаваны ёй рэцэпт увайшоў у лік пераможцаў. Яна атрымала шэраг заахвочванняў за свой кулінарны шэдэўр. Ён занесены ў кнігу рэцэптаў, якая была выдадзена па выніках конкурса.
Рэцэпт Віталіны просты ў прыгатаванні, з ім мы пазнаёмім чытачоў раёнкі. А пакуль прадстаўляем дзяўчыну, якая да ўсяго мае цікаўнасць. А гэткі штрых характара заўсёды плённы на вынік.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий