95 год Узброеным Сілам Беларусі

IMG_1970
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы сустрэліся з райваенкамам палкоўнікам А. А. ЧАРКАШАНЫМ, каб пагаварыць пра гераічнае мінулае і сённяшні дзень абаронцаў Айчыны.

—Аляксандр Аляксандравіч, давайце зробім невялічкі экскурс у стварэнне Узброеных Сіл Беларусі.
—23 лютага рашэннем Саўнаркома былі створаны Узброеныя Сілы СССР. На той час ваенная дактрына была скіравана на абарону Айчыны. І гэтую задачу армія выконвала. Трэба толькі ўспомніць Вялікую Айчынную вайну, калі Савецкая Армія вяла вызваленчую барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прыклады мужнасці і гераізма ў той час старэйшага пакалення яскрава дэманстравалі любоў да Радзімы, жаданне жыць на сваёй зямлі і есці свой хлеб. Гераічныя эпізоды вайны пакладзены ў аснову фільмаў і кніг, пра ролю савецкага салдата ў той вайне гаворыць увесь свет, дзе адэкватна ацэньваюць падзеі таго часу. Тым больш, калі толькі пры вызваленні нашага раёна загінула больш 10 тысяч савецкіх салдат.
З распадам Савецкага Саюза Узброеныя Сілы Беларусі пачалі свой адлік. Але задачы засталіся ранейшыя – абарона Айчыны. Узбраенне арміі зараз далёкае ад мінулага часу, таму асвойваць яго даводзіцца нашым салдатам праз службу ў войску.
—Наколькі актыўна ідуць нашы юнакі на службу ў войска?
—Найперш адзначу, што Прэзідэнтам краіны А. Р. Лукашэнкам прынята рашэнне аб праходжанні ваеннай службы на тэрыторыі Беларусі. Гэта выключае ўсялякую рызыку. Таму матулі не плачуць, калі адпраўляюць свайго сына на тэрміновую службу. Перад гэтым райваенкамат сумесна з ветэранамі вайны, Беларускім саюзам афіцэраў, аддзелам ідэалогіі райвыканкама, аддзелам адукацыі, райкамам БРСМ праводзяць Дні прызыўніка, якія ператвараюцца ў свята сустрэчы пакаленняў. Праз наказ ветэранаў вайны прызыўнікам уручаюцца павесткі на тэрміновую службу, службу ў рэзерве і па кантракту. Напрыклад, у мінулым годзе 60 юнакоў пайшлі на службу ў войска. І ні наводнага няма нараканняў з боку часцей, дзе яны служаць. Адпраўка ажыццяўляецца згодна з адборам, праз які прайшлі прызыўнікі. Таму апошнія ведаюць загадзя, дзе будуць служыць. Вядомая справа, у залежнасці ад фізічнай падрыхтоўкі і адукацыі прызыўніка адбываецца адбор.
—А тым хлопцам, хто вырашыў звязаць свой лёс з арміяй, дзе атрымаць інфармацыю пра вучобу на ваеннага?
—Райваенкамат рэгулярна праводзіць ваенна-прафесіянальную арыентацыю грамадзян, бываючы ў школах. Апроч таго і прадстаўнікі ваеннай акадэміі Беларусі бываюць у раёне і агітуюць стаць кандыдатамі для вучобы ў акадэміі. Хачу адзначыць, што калі хто з юнакоў пасля заканчэння школы вырашыў стаць ваенным, звяртайцеся да нас. Інфармацыю прадаставім адносна ўмоў прыёму ў акадэмію. Мяркую, стаць абаронцам Айчыны – гэта не толькі канстытуцыйны, а і пачэсны абавязак для юнакоў, якія выбіраюць гэты шлях.
—23 лютага ў 95 раз прагучаць здравіцы ў адрас мужных і моцных, у адрас абаронцаў Айчыны. Вашых пажаданняў, Аляксандр Аляксандравіч, гэтаксама будуць чакаць ветэраны вайны, старэйшае пакаленне і г.д. Што ёсць сказаць?
—Хачу падзякаваць ветэранаў вайны за мірнае сёння, моладзі – стаць дастойнымі прадаўжальнікамі традыцый старэйшых, а ўсім жыхарам раёна – мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, аптымізму, добразычлівасці і любові да людзей, усяго самага найлепшага. Няхай усім нам шчасціць у жыцці.
—Дзякуй за размову. Дазвольце і Вас павіншаваць са святам, якое ў кожнага з нас асацыіруецца з мужнасцю, годнасцю і любоўю, якое нясе нам веру ў мірнае заўтра.
Правяла
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий