І праца – не ў цяжар

IMG_1969
У СВК “Прывольны” Канстанцін Афанасьевіч КАВАЛЁЎ працуе з таго часу, як быў расфарміраваны калгас імя М. Горкага. І ўвесь час яго штодзённым заняткам было кіраванне аўтамабілем. І тое, што ён усё робіць са стапрацэнтнай самааддачай, без паўмер дазволіла яму перамагчы ў раённым спаборніцтве і заслужыць званне “Лепшы вадзіцель”.
Кіраўніцтва СВК высока цэніць працаўніка. Яно і зразумела: кожнае даручэнне, любая задача, пастаўленая перад ім, абавязкова будуць выкананы. Бо і тэхніка ў Канстанціна Афанасьевіча заўсёды дагледжаная. Дый і самадысцыпліна — іншым на зайздрасць.
З жонкай вырасцілі дваіх дзяцей. Сын, Радзівон, вучыцца на другім курсе ўніверсітэта ў Магілёве. Дачка, Карына, таксама навучэнка Магілёўскага ліцэя.
Галоўным сваім захапленнем Канстанцін Афанасьевіч, зразумела пасля сям’і, называе паляванне. І не толькі трафей вабіць гэтага чалавека. Прырода, добрыя сябры, якіх у Кавалёва шмат, прыносяць яму маральнае задавальненне. “Ад таго і праца — не ў цяжар”, — кажа “Лепшы вадзіцель” раёна.

Добавить комментарий