Меню
Категории
IMG  e
Мельнікаў гарантуе…
20.02.2013 Человек и его дело

IMG_1969
“Лепшым механізатарам” па выніках раённага спаборніцтва прызнаны Уладзімір Мікалаевіч МЕЛЬНІКАЎ.
З 1978 года ён шчыруе ў сельскай гаспадарцы. І ўвесь тэрмін – у СВК “Прывольны”. Распачынаў сваю працоўную дзейнасць памочнікам камбайнера. Потым два гады служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі не шукаў варыянтаў – вярнуўся на абжытыя мясціны. Механізатар у СВК – гэта спецыяліст, без якога анікуды. Таму прафесійны рост, працавітасць Уладзіміра Мікалаевіча заўсёды заўважаны. Узнагарода медалём “За доблестный труд” і бронзавы медаль “Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі” – таму пацвярджэнне.
На асабістым фронце чалавеку гэтаму таксама ёсць чым ганарыцца. Разам з жонкай выхавалі дачку, якая, у сваю чаргу, зрабіла іх бабуляй і дзядуляй. Унук Ілля – самая вялікая для іх радасць.
Ёсць акрамя працы і захапленне ва Уладзіміра Мікалаевіча – гэта паляванне. Любіць на птушку схадзіць, буйная дзічына – таксама ў трафейным спісе маецца. У рыбалцы таксама можа падтрымаць.
На кожным этапе сельгасработ задзейнічаны гэты вопытны механізатар. Давяраюцца яму самыя адказныя работы. Бо якаснае іх выкананне і ў адведзеныя тэрміны – гарантыя ад Мельнікава

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*