Планёрка ў кіраўніка раёна

Рабочая планёрка распачалася с уручэння кіраўніком раёна У. П. Даніленкам Ганаровай граматы ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама намесніку старшыні па сацыяльнай сферы С. А. Езерскай, а таксама з віншавання з днём нараджэння начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. А. Мурачова.
Затым у традыцыйным фармаце працягвалася работа кіруючага актыва па аналізу спраў за мінулы тыдзень.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях: у ноч на панядзелак адбыўся пажар у вёсцы Прудок. У выніку пацярпелі жылы дом і маёмасць, гаспадар, на шчасце, выратаваны. Прычына пажара – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Кіраўнік раёна запатрабаваў ад аддзела больш плённай прафілактычнай работы ў жылым сектары.
Райбальніца: “хуткая” за тыдзень зрабіла 75 выездаў да хворых, з іх 31 – у выхадныя. Як паведаміў в.а. галоўнага ўрача, у раёне назіраецца зніжэнне на захворванне грыпам. І ўсё таму, што ў мінулым годзе больш арганізавана прайшла кампанія па прышчэпках ад гэтага захворвання. Пры гэтым назіраецца некаторы рост захворванняў на пнеўманію. У асноўным хварэюць тыя, хто не зрабіў прышчэпку.
Камунгас: на свой адрас атрымалі 90 заявак ад насельніцтва, з іх 32 датычыліся жыллёвага фонду, па 30 – пытанні вырашаны; 15 – па электраэнергіі і ўсе “закрыты”; нарыхтавалі 372 куб. м дроў; на панядзелак мелі 8 праблемных калонак, якія будуць рэанімаваны на бягучым тыдні. Кіраўнік раёна ўказаў на недастатковую работа па падсыпцы вуліц і тратуараў, наданню вуліцы Кірава належнага выгляду.
Райгаз: за тыдзень насельніцтва купіла 120 газавых балонаў; у панядзелак жыхары новай чатырохпавярхоўкі атрымалі блакітнае паліва ў кватэры.
Райпалівазабеспячэнне: дырэктар прадпрыемства заняў першае месца ў абласной лыжні сярод сваіх калег; тут без праблем можна набыць паліва –дровы і брыкет.
Райпа: акцыя, якая была прымеркавана да Дня закаханых і якой прадуглежваліся зніжкі, апраўдала сябе: нагандлявалі 80 мільёнаў рублёў. За бюджэтныя сродкі плануецца пабудаваць пункт прыёму другаснай сыравіны. Месца дыслакацыі яго – базарная плошча.
Адукацыя: у школах раёна рэгіструецца спад на захворванне вучняў (з 5,6% да 3,7%), школы ж закрываюцца на каранцін пры 30% ганку захворвання.
Дэкрэт №18: як стала вядома, у раёне за студзень на 46% вернуты затраты бацькоў за ўтрыманне дзяцей у сацустановах. На сёння ў раёне на ўліку стаяць 54 дзіцяці, якія пражываюць у 27 сем’ях, якім нададзены статус сацыяльна небяспечнай сям’і.
Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: на мінулым тыдні праводзіўся ў лясных угоддзях маніторынг па падкормцы дзікіх жывёлін.
Работа са зваротамі грамадзян, аналіз спраў у жывёлагадоўчай галіне, фінансаванне будаўніцтва фермаў і г.д. – разгляду гэтых пытанняў таксама была ўдзелена ўвага. Напрыканцы планёркі адбыўся аналіз пратакола даручэнняў па мінулай планёрцы, былі вызначаны прыярытэты на бягучы тыдзень.
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий