«Поспех сам па сабе не прыходзіць…»

IMG_1807

Сельгаскааператыў «17 партз’езд» па выніках работы за мінулы год выйшаў у пераможцы. Больш таго, старшыня гаспадаркі Ларыса Міхайлаўна ПАСЯЛЕНЦАВА названа лепшым кіраўніком сярод сваіх калег. З гэтага калектыва ў розных намінацыях занялі пераможныя месцы працаўнікі рознага кшталту. Пра што сведчыць такі працоўны энтузіязм? Адказ можа быць адзін – у гаспадарцы сфарміраваўся калектыў, які свае працоўныя інтарэсы паставіў на першы план, паверыў у стратэгію кіруючага звяна і мэтанакіравана дэманструе дынаміку здабыткаў.
Роля старшыні гаспадаркі пры гэтым вызначальная. Ларыса Міхайлаўна, як той маторчык, рухае калектыў да высокіх здабыткаў. У гаспадарцы яна працуе ў якасці старшыні гаспадаркі з 2010 года, а пачынала – у 1995 годзе.
Працуючы галоўным бухгалтарам, Ларыса Міхайлаўна бачыла шляхі павелічэння вытворчасці сельгаспрадукцыі. Але адна справа бачыць перспектыву, другая – узяць на сябе адказнасць па ўвасабленню яе ў жыццё. Яна ўзяла і не пралічылася. Вось толькі некаторыя эканамічныя параметры, якія сведчаць пра высокія здабыткі гаспадаркі. Прывядзём іх у параўнаўчым аспекце, каб перадаць дынаміку вытворчасці і,адпаведна, заможнасці гаспадаркі.
Па тэмпах росту валоўкі за 2012 год выйшлі на 100 працэнтаў у параўнанні з 2011 годам. Вытворчасць малака склалася на ўзроўні 111,5 працэнта, па надою на карову выйшлі на 5058 кг, а ў 2011 гэты паказчык меў азначэнне 4546 кг. Прыраслі і з вытворчасцю мяса — на 105,2 працэнта справіліся з заданнем.
Няблага папрацавалі над зніжэннем падзяжу, а вось такі паказчык як удзельная вага заробка і выручкі ў гаспадарцы вытрыманы адпаведна эканамічных нормаў – 21,3%, што на 5,2 працэнта меней, чым у 2011 годзе.
У гаспадарцы амаль у 2 разы павысілі заробак. Як зазначае старшыня гаспадаркі, гэты паказчык амаль штомесяц павышаецца. А калі ўлічыць усе натурдаплаты, то заробак атрымаецца значна вышэйшы.
Аналізуючы і такую складаемую, якая асабліва актуальная ў бягучым годзе, які аб’яўлены Годам беражлівасці, у гаспадарцы пытанню энергазберажэння ўвагі ўдзялілі па-максімуму. І вынік парадаваў. Пры плюсавым паказчыку (+23,4%) у 2011 годзе, выйшлі ў 2012 годзе на паказчык (-38,2%). І гэта звязана не толькі з эканоміяй электрычнасці напрамую, а і з ростам валоўкі, прадукцыйнасці працы і г.д.
У раслінаводчай галіне таксама спрацавалі няблага. Прыраслі па ўраджайнасці зерневых з 31,9 да 35 цэнтнераў з гектара, адпаведна ўзрасла і валоўка – з 2801 да 3235 тон, што складае 115,5 працэнта роста.
Не здаюць дынамікі вытворчасці і ў бягучым годзе. Пра гэта яскрава сведчаць паказчыкі студзеня. На пытанне да старшыні гаспадаркі Л. М. Пасяленцавай, што ляжыць у аснове такіх поспехаў, прагучаў адказ:
—Поспех сам па сабе не прыходзіць. Ён, хутчэй за ўсё, вынік крапатлівай працы кожнага члена працоўнага калектыва.
На 1 студзеня 2013 года ў сельгаскааператыве працавала 109 чалавек. Праўленне гаспадаркі пастаянна трымае на пульсе кантроля вытворчыя справы, не мінае праблем чалавека працы. Не забываем і пра ветэранаў калгаснай вытворчасці. Думаем і пра будучае гаспадаркі. Таму заўсёды дапамагаем школе ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года, дый і школа працягвае нам руку дапамогі. Нашы спецыялісты — жаданыя госці школы. А гэта прамая прафарыентацыя выпускнікоў школы. Я б шмат магла гаварыць пра свой калектыў, бо менавіта яму я ўдзячна за працу, якая ў раёне названа лепшай. Перад сабой ставім новыя задачы, і з першага месяца бягучага года прыступілі да іх рашэння. На мой погляд, вынікова. Па малаку надаілі на 12,3 тоны больш, чым у мінулагоднім студзені; таварнасць за студзень склала 90 працэнтаў, тлустасць – 3,85%. Карацей кажучы, узятыя тэмпы пасяляюць надзею, што з прагнознымі паказчыкамі бягучага года калектыў справіцца. Што, вядомая справа, дазволіць гаспадарцы выплочваць больш высокія заробкі. А ці не гэта галоўная мэта, якой аб’яднаны калектыў сельгаскааператыва «17 партз’езд»?! Пытанне хаця і рытарычнае, але ж маючае пад сабой глебу. Бо па іншаму сёння працаваць нельга, калі хочаш мець годны заробак.
Ларыса Міхайлаўна пры размове назвала лепшых працаўнікоў, але ж спіс іх немалы і назваць усіх не прадастаўляецца магчымым. Але ўсе яны вартыя слоў падзякі за добрасумленную працу. Хочацца пры гэтым адзначыць і такую акалічнасць: працаўнікі паверылі свайму лідару і ўсяляк імкнуцца крочыць з ім у нагу, дасягаючы ўсё новых і новых вытворчых вышынь.

Добавить комментарий