Саюзнік поспеху – маладосць

IMG_1719
Алена Уладзіміраўна МАКСІМАВА выйшла пераможцай раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы малады аператар машыннага даення”. Яна працуе ў СВК “Лясная”. Нарадзілася і вырасла ў Лясной, у сям’і працавітай і дружнай Па выніках года сярэдні надой на карову ў яе групы атрымаўся 5959 кілаграмаў. А надаіла Алена за год 201 тону малака. Два гады працуе даяркай. Як зазначае старшыня гаспадаркі А. М. Камароў, такіх маладых людзей, якія ўсёй душой “хварэюць” за сваю справу, сустракаў рэдка. Калі хварэе адна з 48 яе кароў, якіх яна доіць, здаецца, жыццё спыняецца для даяркі. Б’е ва ўсе “званы”, каб дапамаглі.
У Алены двое дзетак, жыве з бацькамі, дбае пра свой сямейны дабрабыт. На пытанне, ці задавальняе заробак, адказала так: грошы дарма не даюцца, а працай зарабляюцца. За мінулы год яе заробак склаў больш за 34 мільёны рублёў. Як зазначае маладая жанчына, вось узяла ў крэдыт вялікі тэлевізар, хапае і на пражыццё. І ўсё таму, што не лянуецца сям’я працаваць як мае быць і на сваім падворку. У выніку ёсць і да стала, на іншыя бытавыя патрэбы і многае іншае, што ўносіць у жыццё разнастайнасць.
Заўтра Алена Уладзіміраўна ў складзе дэлегацыі ад СВК “Лясная” прыме ўдзел ва ўрачыстай нарадзе перадавікоў народнай гаспадаркі і будзе ўшанавана за сваю працу. Упэўнены, што ўся яе сям’я будзе ганарыцца за сваю дачку, сястру і матулю, як і яе калегі па вытворчаму цэху, суседзі.

Добавить комментарий