“У нашай сферы не бывае абыякавых…”

IMG_1674
Такім чынам адказала дырэктар раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва М. Э. Езерская на пытанне, хто працуе ў сферы сацыяльнага абслугоўвання. За прыклад стаўлення да працы яна назвала Святлану Мікалаеўну МАРУДЗЕНКА, якая працуе ў сферы абслугоўвання 5 год. Яна, маладая і рухавая, — найжаданейшы чалавек для сваіх падапечных.
Апошнія — людзі састарэлыя. 9 чалавек абслугоўвае Святлана Мікалаеўна, з іх толькі 2 -е маюць узрост да 80 год, астатнія перасягнулі гэтую жыццёвую мяжу.
Вывучылася на прадаўца,12 год адпрацавала па спецыяльнасці. Але ж адчувала, што займаецца не сваёй справай. І вось ужо 5 год як працуе сацыяльным работнікам. Як зазначае, занятак ёй па душы. Бо яе двое дачушак, якім 15 і 11 год, – найлепшыя памочнікі, а малодшы з дзяцей – сын, якому 4 гады, і муж заўсёды чакаюць сваіх дзяўчатак, так бы мовіць, са службы.
—Зімой крыху цяжкавата прыходзіцца, калі снежныя завеі разгуляюцца. А вясной і летам – намнога лягчэй, хаця спраў на “сотках” маіх падапечных хапае . Але ж я не цураюся працы на зямлі, бо змалку дапамагала сваім бацькам.
Вось такая сістэма сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей трывала прыжылася ў раёне. Бываючы ў людзей, якіх абслугоўваюць работнікі раённага цэнтра, заўсёды чуеш правамоцнасць вышэйагучанай высновы. І ў адрас Святланы Мікалаеўны гучаць словы падзякі за дапамогу. Па выніках працы яна названа пераможцай раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы работнік у сферы абслугоўвання”.
Так трымаць, Святлана Мікалаеўна. З намі пагадзяцца Вашы падапечныя – гэта факт.

Добавить комментарий