Верш аб’яднаў сяброў

IMG_1921

IMG_1925
У мінулы чацвер у Дзіцячай школе мастацтваў прайшоў творчы вечар нашага земляка і паэта Сямёна Фёдаравіча Рэзніка. Ён пражывае зараз у Мінску, але настальгія па родных мясцінах не пакідае паэта. І многія яго вершы пранізаны менавіта гэткім пачуццём.
Шэраг вершаў прачытаў паэт, прагучалі і рамансы, пакладзеныя на яго вершы. Гучалі і песні іншых выканаўцаў, якія таксама прыбылі на сустрэчу.
Было цёпла ад успамінаў, мы не раз вярталіся ў час сваёй маладосці, увогуле мы адпачывалі пад гукі чароўных слоў і мелодый, якія гучалі ў той зімовы вечар.
Напрыканцы С. Ф. Рэзнік падзякаваў за цёплы прыём і падарыў свае кнігі землякам.
Начальнік аддзела культуры райвыканкама М. В. Баранава і дырэктар Дома дзіцячай творчасці Г. У. Бітчанка падзякавалі паэта за сустрэчу, падарылі яму на памяць сувеніры.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий