З любоўю да роднага слова

З 14 па 21 лютага ў Васькавіцкай сярэдняй школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня ў суботу, 16 лютага, тут адбыўся конкурс-гульня “Па старонках беларускага правапісу”. Вучні трох каманд з 5-11 класаў з вялікім захапленнем удзельнічалі ў шматлікіх цікавых конкурсах. Яны змаглі праверыць сябе на кемлівасць і знаходлівасць. Шмат заданняў было на веданне правілаў правапісу беларускай мовы. У ходзе гульні гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў: Сяргея Грахоўскага, Васіля Зуёнка, Анатоля Вярцінскага. Конкурсы паказалі нам, што трэба больш уважліва і сур’ёзна адносіцца да вывучэння беларускай мовы. Усе былі задаволеныя вынікамі конкурса-гульні, салодкімі пачастункамі ад журы.
Алёна КУХАРАВА,
вучаніца 5 класа.

Добавить комментарий