Вынікі праекта паказалі…

IMG_2344
Шэраг сацыяльных праектаў займеў прапіску ў нашым раёне, якія наладжваюцца пад патранатам раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Абмеркаванне апошняга з іх, які ўвасаблялі ў жыццё моладзевы аддзел райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, насіў назву “Валанцёрскія ініцыятывы ў аддаленых раёнах Беларусі”. Аналіз прайшоў з удзелам каардынатаў моладзевых праграм абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Ж. К. Валькоўскай і міжнароднага эксперта Р. У. Сінельнікавай у зале пасяджэнняў аддзела адукацыі.
Зацікаўленая размова адбылася па праекту, бо выступалі тыя, хто адчуў клопат увагі да сябе праз арганізацыю шматлікіх мерапрыемстваў, так і тых, хто наладжваў гэтыя сустрэчы. Гучалі і прапановы наконт далейшага супрацоўніцтва са спонсарамі праектаў. Былі ідэі і адносна карысных спраў, якія пры фінансавай падтрымцы ветэраны працы разам з моладдзю не супраць ажыццявіць на практыцы. Як зазначыла Раіса Уладзіміраўна Сінельнікава, слаўгарадчане жывуць насычаным жыццём і такім ініцыятыўным заўсёды хочацца працягваць руку дапамогі.
Як пракаменціравала старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа М. У. Даніленка, такія аналізы праектаў дазваляюць убачыць набыткі і ў той жа час адкарэкціраваць далейшыя захады пры ўвасабленні аналагічных праектаў. Як зазначылі прысутныя ветэраны працы, кожны крок да людзей сталага ўзросту заўсёды носіць выхаваўчы характар, бо толькі пасееўшы можна разлічваць на ўраджай.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара

Добавить комментарий