Дзмітрый Уладзіміравіч ШЭСЦЯРНЁЎ працуе вадзіцелем ва УКП “Жылкамгас”. Хоць працуе і не так даўно, але выконвае свае абавязкі добрасумленна, з поўнай адказнасцю за даручанае. Работы ў Дзмітрыя Уладзіміравіча хапае і ўлетку, і ўзімку. І ён любіць сваю справу.
Даводзіцца з рознымі людзьмі мець зносіны, але ён заўсёды ўмее пазбегнуць канфлікта, выконвае сваю справу так, каб перад людзьмі было не сорамна.
“Калі працуеш добрасумленна, дык і людзям у вочы глядзець не сорамна” – такім дэвізам кіруецца Дзмітрый Уладзіміравіч.
Не дзіва, што ягоны фотаздымак разам з фотаздымкамі іншых рупліўцаў упрыгожвае раённую Дошку пашаны.
Мае Дзмітрый Уладзіміравіч і надзейны тыл – сям’ю, якая яго любіць, паважае і заўсёды чакае з работы.
Святлана БЯЛЯЕВА.
Фота Уладзіміра РЫЖАНКОВА.
IMG_1992

Добавить комментарий