Дзень інфармавання

На наступным тыдні ў раёне пройдзе Дзень інфармавання насельніцтва. На абмеркаванне выносяцца наступныя тэмы:
1. Беражлівасць – аснова дабрабыту.
2. Асцярожна – павадак.
Год беражлівасці стаў лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Правядзенне бягучага года пад знакам беражлівасці паспрыяе рашэнню ўдасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэнню прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Год беражлівасці накіраваны на выхаванне ў кожнага чалавека пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі як на рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.
Што датычыцца павадка, то сёлета чакаюцца максімальныя ўзроўні вады вясенняга павадка на рэках вобласці і яны перавысяць сярэднія шматгадовыя назіранні. Парады, якія даюцца спецыялістамі МНС, датычацца не толькі паводзін падчас павадкаў, а і рэкамендацый, якія дазволяць папярэдзіць іх вынікі.
Пра ўсё вышэйсказанае пойдзе размова ў працоўных калектывах, якія наведаюць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Не застануцца па-за ўвагай і надзённыя праблемы насельніцтва, якія іх хвалююць.
В. ПРОНІНА

Добавить комментарий