Уклады, пенсіі, медыцына…

IMG_3043
Спектр пытанняў, якія задавалі слаўгарадчане падчас чарговага прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Кананчук Таццянай Пятроўнай, які ладзіўся 9 красавіка на базе Кабінагорскага сельсавета, насіў характар вырашэння як надзённых пытанняў, так і тых, якія патрабуюць увагі на вышэйшым узроўні.
Напрыклад, жыхар Слаўгарада цікавіўся, калі ж адбудзецца кампенсацыя банкаўскіх укладаў насельніцтва. На што прагучаў такі адказ. Гэтае пытанне ўжо працяглы час на слыху кіраўніцтва краіны, але пакуль эканоміка краіны не гатовая да такіх вялікіх выдаткаў. У той жа час яно і не здымаецца з павесткі дня.
Ішла размова і пра высокія цэны, штрафы за тую ж ёлку, якую чалавек вырубіў самастойна ў лесе. І калі пра вышэйзаданае размова вялася ў плане дыскусіі, дык адносна штрафных санкцый дэпутат заўважыла такім чынам: толькі праз дысцыпліну ва ўсіх сферах жыцця мы зможам дасягнуць працвітання краіны і, адпаведна, кожнага яе насельніка.
Звярнулася да Т. П. Кананчук і былая выхавацельніца садка, якая зараз на пенсіі. Але ж пенсія складае 1,5 мільёна рублёў. Пры той адказнасці, якую яна, дый і яе калегі, адчувала штодня, працуючы ў дзіцячым садку шмат год, пенсія нізкая. Таццяна Пятроўна паабяцала, што ўзнятае пытанне будзе накіравана ў Міністэрства працы і сацабароны, і адказ жанчына атрымае.
Звярталіся з пытаннямі наконт кааператыўнага будаўніцтва, пошуку бацькоў-аліментнікаў, якія пражываюць в Украіне, звярнуліся і з такім пытаннем: у райбальніцы на дадзены момант няма фотаплёнкі для патрэб стаматалогіі, а таксама па добраўпарадкаванню вуліцы Кірава, дзе вялікая лужына патрабуе нейкага інжынернага рашэння, а не таго, які выкарыстоўвалі камунальнікі да гэтага часу — спускалі ваду на тэрыторыю падворкаў, або высмоктавалі анжам. Па словах жанчыны, якая звярнулася да дэпутата, гэтая праблема цягнецца ўжо чатыры гады.
На ўсе пытанні будуць дадзены адказы заявіцелям па іх вырашэнню, па тых жа, якія можна было вырашыць адразу, былі дадзены тлумачэнні. Як зазначыла Т. П. Кананчук, звароты слаўгарадчан датычацца іх жыццёвых інтарэсаў, і па меры магчымага яна будзе дапамагаць у іх вырашэнні.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий