Дэпутаты далі “дабро”

У сераду прайшла нечарговая, 34, сесія райсавета дэпутатаў. Выклікана яна была тым, што намеснік старшыні райсавета дэпутатаў С. У. Прачуханаў змяніў месца працы і выехаў за межы раёна.
Вяла сесію член прэзідыўма, старшыня пастаяннай камісіі па мандатах, мясцоваму самакіраванню, рэгламенту і СМІ В. М. Юрчанка. На павестку дня выносіліся наступныя пытанні: складанне паўнамоцтваў дэпутата райсавета; выбары намесніка старшыні райсавета дэпутатаў; унясенне змяненняў у раённы бюджэт. Дэпутаты далі «дабро» на складанне паўнамоцтваў дэпутатам райсавета і выбары новага намесніка старшыні.
На разгляд дэпутацкага корпуса была вынесена кандыдатура С. А. Езерскай, якая адкрытым галасаваннем была выбрана намеснікам старшыні райсавета дэпутатаў.
Затым былі абмеркаваны іншыя пытанні павесткі дня.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий