Калі любоўю напоўнены сэрцы…

IMG_0297

IMG_0301
Напрыканцы мінулага тыдня ў сацыяльным прытулку, што ў Новай Слабадзе, прайшла дабрачынная акцыя “Гуманнасць жыве ў сэрцы кожнага з нас”.
Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа М. У. Даніленка пры падтрымцы членаў прэзідыўма, работнікаў культуры наладзілі для выхаванцаў сацыяльнай установы сапраўднае свята дзяцінства. Марыя Уладзіміраўна перадала дырэктару прытулка І. М. Фядотавай гуманітарную дапамогу для патрэб выхаванцаў, а затым за кубкам гарбаты абмеркавалі надзённыя клопаты ўстановы, дзе пражываюць дзеці, бацькі якіх вядуць асацыяльны лад жыцця.
Дзятва ж у гэты час была занята рознымі забаўляльнымі гульнямі, якія ладзіла для рабят Г. М. Максімава, загадчыца аўтаклуба, атрымоўваючы за актыўны ўдзел прызы.
Шумліва і весела прайшла сустрэча, якая стала чарговым праяўленнем клопату пра дзяцей, якія ў такім раннім узросце сутыкнуліся з абыякавасцю дарослых людзей, якія па крыві з’яўляюцца ім бацькамі.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий