Конкурс творчасці

У аўторак на бягучым тыдні ў цэнтры было мнагалюдна. Сюды прыйшлі не толькі выхаванцы, а і іх бацькі, суседзі па будынку – маладыя інваліды з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, што пры раённым цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, выхаванцы цэнтра дзіцячай творчасці. А нагода такой масавасці наступная – у той дзень тут ладзіўся штогадовы фестываль творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”. Конкурс гэты арганізавалі: пярвічная арганізацыя “БелАДДІ і МІ”, цэнтр “Іскрынка надзеі” і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў. Па чатырох намінацыях спаборнічалі рабяты: “выяўленчая дзейнасць”, “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “музычнае мастацтва”, “паэзія” і “малюнак на асфальце”. Па групах раздзяліліся рабяты і пры дапамозе сваіх бацькоў і выхавацеляў узяліся за справу.
Кампетэнтнае журы ацэньвала сумесную работу. Хочацца адзначыць, што падзелкі і малюнкі атрымаліся цікавымі па задумцы і выкананню. Было з чаго выбіраць і ў той жа час складана было аддаць камусьці перавагу. Але ж конкурс запатрабоўваў пераможцаў. І яны былі вызначаны.
Члены журы ўручылі дыпломы і сувеніры пераможцам. Дарэчы, усе ўдзельнікі конкурса былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел у конкурсе. Як адзначыла дырэктар цэнтра А. І. Лукашкова, конкурс яскрава прадэманстраваў, што таленавітасці рабятам не займаць і такая форма праяўлення таленту ідзе на карысць рабятам, бо дапамагае ім у сацыялізацыі ў грамадстве, выпрацоўцы калектывізму.
Напрыканцы рабят чакаў “салодкі стол” і абмеркаванне такога насычанага дня.

Добавить комментарий