Завяршаючы першы ўкос

IMG_4842

IMG_4859

IMG_4864

IMG_4828

IMG_4832

IMG_4835
Больш за 10 тысяч тон. Такі план па нарыхтоўцы сенажу стаіць перад працаўнікамі СВК “Прывольны”. “Задача не з простых”, — зазначае старшыня гаспадаркі Т. Р. Кухарава. — Але калі на палеткі выходзяць руплівыя і працавітыя механізатары, такія як С. М. Гваздзёў, В. І. Шкробаў, С. В. Бічыкаў і Л. А. Дзянісаў, У. І. Шэкаў, яна выходзіць з разраду невыканальных. Гэтае звяно – надзейны гарант таго, што ўсё будзе зроблена тэрмінова і якасна. Ужо на ўчарашні дзень у гаспадарцы было ўбрана 335 гектараў траў і назапашана каля 2800 тон сенажу.
Надвор’е стаіць добрае, кажуць механізатары. Таму кожную пагодлівую хвіліну тут імкнуцца выкарыстаць, так бы мовіць, з максімальным каэфіцыентам карыснага дзеяння.
Мы патрапілі на палетак у той момант, калі працаўнікам прывезлі абед. Як кажуць: першае, другое і кампот у страўніках механізатараў апынуліся даволі хутка: некалі марудзіць. І далей — у трактар, камбайн. Далей павялічваць дабрабыт гаспадаркі, свой дабрабыт!
* * *
На ўчарашні дзень у райаграпрамтэхніцы было нарыхтавана 1400 тон сенажу. План жа складае 4 тысячы тон. Тут упершыню выпрабоўваецца інавацыйны спосаб нарыхтоўкі – кансервацыя кармоў у рулонах, абматаных спецыяльнай паліэтыленавай плёнкай. Адным з плюсаў гэтага віда нарыхтоўкі з’яўляецца тое, што кожны такі рулон з’яўляецца герметычным мінісховішчам, што дазваляе бяспечна, рулон за рулонам, не парушаючы герметычнасці траншэй выцягваць корм для ската. Зразумела, і пажыўныя рэчывы захоўваюцца ў большым аб’ёме. Якасць такога корма, упэўнены тут, абавязкова выльецца ў якасць малака.
Традыцыйны прэс-падборшчык, якім кіруе М. М. Дварэцкі, рыхтуе рулоны для такога вось пакуль незвычайнага віду корманарыхтоўкі.
Ул. РЫЖАНКОЎ,
фота аўтара.

Добавить комментарий