Аграгарадок Целяшы. Падворак СІЛЯНКОВЫХ

IMG_7063
’ вызначаецца сярод іншых дабротнай агароджай. А калі даведаліся, што яго сваімі рукамі пабудаваў сам гаспадар – Уладзімір Мікалаевіч, дык гамана адразу пайшла ў рэчышчы майстэрства.
Агароджа працягласцю немаловой, уваходныя вароты з металапрофілю. Адчуваецца, што тут грунтоўна ставяцца да жыцця. Гэта ж пацвердзіў і факт падсобнага памяшкання, дзе ўтрымліваюцца качкі, куры, трусы. Думалася, што толькі лазню так можна аздобіць, але ж не, гэтак гаспадар падышоў да аб’екта для жыўнасці. Утрымліваюць і свіней. Лічы на стол з мясных вырабаў усё са свайго падворка. Ягоная супруга – Юлія Антонаўна – не беларучка, хаця сваёй дагледжанасцю можа даць фору гараджанкам. Капустка свая, бульбачка – таксама, дый і яшчэ многае іншае. Іхняй дачцэ Яне 5 з паловай гадкоў. Яны і сёння помняць час, калі пачалося іхняе каханне. Целяшоўскі клуб для Юліі месцам баўлення вольнай часіны быў традыцыйным, бо тут нарадзілася. Уладзімір родам з Гіжэнкі, але часцяком бываў тут на танцах. І вось аднойчы, запрасіўшы Юлію на танец, адбылося яднанне сэрцаў, якое перарасло ў каханне і стварэнне сям’і. Шэсць год ужо разам. Уладзімір працуе ў Гіжэнкаўскім лясніцтве, яна – прадаўцом у мясцовай краме.
Што ўразіла і пакінула прыемныя моманты ад знаёмства з Сілянковымі, дык гэта тое, што яны не жывуць адным днём, а плануюць сваё будучае. І звязваюць яго з вёскай. Таму на падворку ўжо другі раз будзе пладаносіць вінаград. Ён яшчэ толькі набірае сілу, як і сям’я Сілянковых. І верыцца, што пры такой мэтанакіраванасці і ў колькасным складзе сям’я будзе расці. І гэта непазбежна, бо каханне не схаваеш, калі ім напоўнены сэрцы, а вочы “сігналяць” пра гэта.

Добавить комментарий