Вёска Красны Васход.

IMG_7149
ІМенавіта там пражывае сям’я ЕЛЕНЕВЫХ, якая намініравана на ўдзел у вышэйназваным конкурсе. У гэтай вёсцы нарадзілася і вырасла Наталля Міхайлаўна, гаспадыня сям’і Еленевых. Атрымала педадукацыю і зараз працуе ў мясцовай школе,выкладае нямецкую мову.
А колісь адбылася сустрэча з будучым сужэнам Дзмітрыем, які нарадзіўся ў Горках. “Перацягнула” Наталля каханага на сваю радзіму, бо адчула: ён надзейны і працавіты. Калгас выдзеліў ім дабротнае жыллё. Яго абсталявалі, у дом набылі ўсё неабходнае. Маюць нават дачу, як жартам называюць невялічкі дом, які размешчаны насупраць. Там – іхнія “соткі”і жыўнасць. Апошняя немалая па складу: 2 каровы, бык, куры. За ўсім трэба пахадзіць, але ж гаспадару гэта не ў цяжар, бо звычная справа – у мясцовым СВК “ 17 партз’езд” Дзмітрый Рыгоравіч працуе жывёлаводам.
У іхняй сям’і выхоўваюцца дачка Карына, якая перайшла ў 4-ы клас, а сын Косця гэтай восенню збіраецца ў першы клас.
Так атрымалася, што па характару абодва сужэны дапаўняюць адзін аднаго. Бачна, што ўсё ж тут дамінуе жанчына і маці. Хаця гэтае ўражанне і можа быць памылковым, але ж той факт, што сціпласць уласціва гаспадару – не адняць. Прыемна было назіраць, што ў гэтай сям’і шмат увагі ўдзяляюць выхаванню дзяцей. І калі Карына і Косця наладзілі гульню ў бадбінтон – гэтая выснова хіба толькі пацвердзілася. Вось так і жывуць Еленевы, дбаючы штодня пра сябе і сваіх дзяцей, рупячыся па гаспадарчых справах, ад якіх на стале заўсёды багата рознасолаў.
В.ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий